На Беларускай чыгунцы завяршыўся чэмпіянат Міжнароднага спартыўнага саюза чыгуначнікаў (USIC) па спартыўным арыентаванні
26 верасня 2019
Спартыўны форум праходзіў на базе адпачынку «Белае возера» Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі з 23 па 26 верасня. У чэмпіянаце прынялі ўдзел 9 каманд, якія прадстаўлялі чыгуначныя адміністрацыі з Беларусі, Бельгіі, Балгарыі, Вялікабрытаніі, Даніі, Нарвегіі, Чэхіі, Польшчы і Швейцарыі.
24 верасня чыгуначнікі спаборнічалі ў спрынце, 25 верасня прайшлі забегі на сярэдняй дыстанцыі, а завяршальным этапам чэмпіянату па спартыўным арыентаванні 26 верасня стала эстафета.
У першы дзень спаборніцтваў у спрынце прадстаўнік Беларускай чыгункі Віталь Маркаў заняў 3 месца ва узроставай катэгорыі 21+, сярод жанчын ва ўзроставай катэгорыі 45+ Ірына Казакевіч фінішавала другой.
На сярэдняй дыстанцыі спаборніцтваў спартсмены беларускай магістралі таксама прадэманстравалі добры вынік. Сярод мужчын ва ўзроставай катэгорыі 21+ Віталь Маркаў заняў 2 месца, Мікалай Гарбачоў прыйшоў да фінішу трэцім. Сярод жанчын ва ўзроставай катэгорыі 21+ не было роўных Іне Гогарэвай, яна заняла 1 месца, а ва ўзроставай катэгорыі 45+ лепшай стала Ірына Казакевіч.
Эстафета, на жаль, склалася для прадстаўнікоў зборнай БЧ не так удала. У мужчынскай каманды па тэхнічных прычынах на адной з станцый не спрацаваў бескантактавы чып, у выніку чаго каманда, якая фінішавала 1-й, была знятая з дыстанцыі. Жаночая зборная прыйшла да фінішу першай, аднак гэта ўжо не змагло паўплываць на агульны камандны вынік. У выніку ў зборнай каманды Беларускай чыгункі агульнакаманднае 4 месца, зборная Швейцарыі паднялася на першую прыступку п'едэстала гонару, у Балгарыі 2 месца, каманда Чэхіі стала 3-й.
Нагадаем, што для жанчын цяперашні чэмпіянат МССЧ па спартыўным арыентаванні ў Брэсце стаў пятым па ліку, мужчыны сустракаліся ў сёмы раз.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2019 год