Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка выступіць арганізатарам правядзення 71-га пасяджэння Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці, якое пройдзе ў Мінску ў кастрычніку

11 верасня 2019

Рашэнне аб правядзенні 71-га пасяджэння Савета было прынята на 70-м пасяджэнні Савета, якое прайшло ў маі гэтага года ў г. Хельсінкі (Фінляндская Рэспубліка).

71-е пасяджэнне Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў пройдзе ў Мінску 15–16 кастрычніка. Для Беларускай чыгункі арганізацыя правядзення і ўдзел у рабоце 71-га пасяджэння Савета з'яўляецца найважнейшай падзеяй гэтага года ў сферы развіцця міжнароднага супрацоўніцтва.

У Мінске сабяруцца дэлегацыі чыгуначных адміністрацый на чале з іх кіраўнікамі з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кіргізіі, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана, Украіны. А таксама Грузіі, Латвіі, Балгарыі, Фінляндыі, Літвы, Эстоніі і Ірана.

Дэлегацыю Беларускай чыгункі ўзначаліць Начальнік чыгункі Уладзімір Марозаў.

На пасяджэнні Савета прадугледжаны разгляд пытанняў, якія вызначаюць каардынацыю дзеянняў чыгунак Садружнасці па арганізацыі міжнародных перавозак пасажыраў і грузаў, сумесным выкарыстанні парка грузавых вагонаў і кантэйнераў, вядзенню ўзаемаразлікаў за перавозкі і аказаныя паслугі, распрацоўцы адзіных нарматыўных дакументаў. Таксама запланавана падвядзенне вынікаў выканання рашэнняў 70-га пасяджэння Савета і вынікі эксплуатацыйнай работы сеткі чыгунак за дзевяць месяцаў 2019 года.

Рэгламентам работы пасяджэння Савета таксама прадугледжаны час для правядзення двухбаковых рабочых сустрэч кіраўнікоў чыгуначных адміністрацый па ўзгодненых бакамі пытаннях.

Савет па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці і яго выканаўчы орган – Дырэкцыя Савета – былі створаны Пагадненнем кіраўнікоў урадаў дзяржаў-удзельніц СНД 14 лютага 1992 года для забеспячэння ўстойлівых эканамічных сувязяў краін СНД.

Дзякуючы дзейнасці Савета атрымалася захаваць тэхналагічнае адзінства чыгуначнай сеткі, забяспечыць узгодненае развіццё інфраструктуры і тарыфнай палітыкі чыгунак краін Садружнасці.

Асноўныя задачы Савета: каардынацыя дзейнасцi чыгуначнага транспарту на міждзяржаўным узроўні і выпрацоўка ўзгодненых прынцыпаў яго дзейнасці; арганізацыя сумеснай эксплуатацыі грузавых вагонаў і кантэйнераў.

Савет разглядае і вырашае пытанні эксплуатацыйнай дзейнасці жалезных дарог, сумеснага выкарыстання і тэхнічнага ўтрымання грузавых вагонаў і кантэйнераў, умоў перавозак пасажыраў і грузаў, забеспячэння бяспекі руху цягнікоў у міжнародных зносінах, распрацоўкі сістэмы ўліку і ўзаемаразлікаў за выкананую работу і паслугі, навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва. Штогод вядзецца распрацоўка графіка руху і плана фарміравання цягнікоў у міжнародных зносінах. Вялікая ўвага надаецца пытанням тэхнічнага стану грузавых вагонаў.

Членамі Савета з'яўляюцца кіраўнікі чыгуначных адміністрацый дзяржаў-удзельніц СНД. Акрамя таго, у рабоце Савета прымаюць удзел кіраўнікі чыгуначных адміністрацый Балгарыі, Грузіі, Латвіі, Літвы, Фінляндыі і Эстоніі.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год