Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка падвяла вынікі конкурсу на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы ў 2018 годзе

19 верасня 2019

Правядзенне конкурсу на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы на Беларускай чыгунцы стала ўжо добрай традыцыяй. Яго арганізатарамі выступаюць Беларуская чыгунка і Аб'яднаная галіновая прафсаюзная арганізацыя чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў. Конкурс спрыяе фарміраванню ў работнікаў беларускай магістралі актыўнай жыццёвай пазіцыі, сістэмы каштоўнасцяў і светапогляду, заснаваных на прынцыпах ідэалогіі беларускай дзяржавы. Таксама аказвае садзейнічанне развіццю творчай ініцыятывы работнікаў БЧ пры арганізацыі ідэалагічнай работы. Конкурс на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы па выніках 2018 года праходзіў у двух намінацыях: «Лепшая арганізацыя ідэалагічнай работы сярод аддзяленняў Беларускай чыгункі» і «Лепшая арганізацыя ідэалагічнай работы сярод арганізацый і адасобленых структурных падраздзяленняў Беларускай чыгункі».

Пры падвядзенні вынікаў улічваліся наступныя паказчыкі: удзел у палітычным і грамадскім жыцці краіны, дасягненні ў чыгуначных конкурсах і спаборніцтвах, арганізацыя работы з ветэранамі, культурна-масавая і спартыўная работа, захаванне рабочай дысцыпліны, антыкарупцыйнага заканадаўства, узаемадзеянне са сродкамі масавай інфармацыі і г. д. Па выніках конкурсу ў намінацыі «Лепшая арганізацыя ідэалагічнай работы сярод аддзяленняў Беларускай чыгункі» першае месца прысуджана Гомельскаму аддзяленню, другімі сталі ідэолагі Мінскага аддзялення БЧ, трэцяга месца ўдастоена Віцебскае аддзяленне чыгункі. У намінацыі «Лепшая арганізацыя ідэалагічнай работы сярод арганізацый і адасобленых структурных падраздзяленняў Беларускай чыгункі» перамог РУП «Дарвадаканал», другое месца прысуджана дзяржаўнаму прадпрыемству «Інстытут «Белчыгунпраект», трэцяе месца заваявала «Пуцявая машынная станцыя № 117» Беларускай чыгункі.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2019 год