Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Карпаратыўныя навіны

Кастрычнік

  • 16 кастрычніка
    Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыме ўдзел у 69-м пасяджэнні Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці

    Дэлегацыю Беларускай чыгункі ўзначаліць Начальнік дарогі Уладзімір Марозаў.

    69 пасяджэнне Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці пройдзе ў Маскве 1819 кастрычніка бягучага года.

    У Маскве збяруцца члены Савета кіраўнікі чыгуначных адміністрацый з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кіргізіі, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана, Украіны. Таксама асацыяваныя члены Савета — кіраўнікі чыгуначных адміністрацый Балгарыі, Грузіі, Латвіі, Фінляндыі, у адпаведнасці з Палажэннем аб Савеце кіраўнікі чыгуначных адміністрацый Літвы, Эстоніі і Старшыня Дырэкцыі Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці. Назіральнікі пры Савеце — прадстаўнікі чыгуначнай адміністрацыі Ісламскай Рэспублікі Іран і Міжнароднай Канфедэрацыі прафсаюзаў чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў, прадстаўнік Выканаўчага камітэта СНД. Старшынстваваць на пасяджэнні будзе Старшыня Савета, генеральны дырэктар — старшыня праўлення адкрытага акцыянернага таварыства «Расійскія чыгункі" О. В. Белазёраў.

    Праграмай мерапрыемства прадугледжаны разгляд 12 пытанняў, сярод якіх: аб выкананні рашэнняў шэсцьдзесят восьмага пасяджэння Савета і выніках эксплуатацыйнай працы сеткі чыгунак за дзевяць месяцаў 2018 года. Аб выніках працы пасажырскага комплексу ў міжнародных зносінах за дзевяць месяцаў 2018 года. Аб распрацоўцы графіка руху цягнікоў, плана фарміравання грузавых цягнікоў і плана фарміравання вагонаў з кантэйнерамі ў міжнародных зносінах на 2018/2019 год. Аб выніках перапісу грузавых вагонаў, праведзенага ў маі 2018 года, і папярэднія вынікі перапісу кантэйнераў, праведзеныя ў верасні 2018 года. Аб тарыфнай палітыцы чыгунак на перавозкі грузаў у міжнародных зносінах на 2019 фрахтавы год і шэраг іншых важных пытанняў.

    Чытаць далей…
  • АТ «РЖД Лагістыка» і Беларуская чыгунка дамовіліся аб сумесным развіцці транзітных сэрвісаў чыгуначных перавозак
    11 кастрычніка
    АТ «РЖД Лагістыка» і Беларуская чыгунка дамовіліся аб сумесным развіцці транзітных сэрвісаў чыгуначных перавозак

    Шеньчжэнь, 11 кастрычніка — АТ «РЖД Лагістыка» і ГА «Беларуская чыгунка» дамовіліся аб узаемавыгадным супрацоўніцтве. Адпаведны мемарандум быў падпісаны на міжнароднай транспартна-лагістычнай выстаўке SILF-2018 у горадзе Шэньчжэнь (Кітай). Подпісы пад дакументам паставілі генеральны дырэктар АТ «РЖД Лагістыка» Вячаслаў Валентик і першы намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Ігар Шылаў.

    Бакі дамовіліся праводзіць сумесную работу па развіцці транзітных кантэйнерных перавозак праз памежныя пераходы Брэст—Цярэспаль, Свіслач—Семянуўка і Брузгі—Кузніца Беластоцкая пры ўдзеле дзяржаўнага прадпрыемства «БТЛЦ». Таксама РЖДЛ і БЧ маюць намер удзельнічаць у рэалізацыі сэрвісу паскоранай дастаўкі дробных партый грузаў у багажных вагонах RailJet і арганізаваць на рэгулярнай аснове такія перавозкі на маршруце Пекін—Масква—Мінск усяго за 8 сутак. Яшчэ адным важным напрамкам супрацоўніцтва з'яўляецца праект па задзейнічанню ТЛЦ «Калядзічы» (г. Мінск) у якасці лагістычнага хаба для апрацоўкі кітайскіх грузапатокаў, якія ідуць у Еўропу. У гэтых і іншых праектах кампаніі дамовіліся сумесна выкарыстоўваць парк вагонаў для арганізацыі перавозак.

    «Нягледзячы на ўражлівыя тэмпы росту аб'ёмаў транзітных перавозак у 2018 годзе транзітны патэнцыял Расіі і Беларусі выкарыстоўваецца зараз далёка не цалкам. З'яўленне новых сэрвісаў і пашырэнне інфраструктурных магчымасцяў даюць абедзвюм нашым кампаніям шанс унесці свой уклад у развіццё гэтага патэнцыялу. Мы бачым, што Кітай сёння вельмі зацікаўлены ў скарачэнні тэрмінаў дастаўкі, у тым ліку тавараў электроннага гандлю, і з'яўленні ў раёне кропак уваходу ў Еўропу сучасных і буйных размеркавальных цэнтраў, здольных вырашыць задачу кансалідацыі буйных партый грузаў, што паступаюць, і аператыўнага размеркавання больш дробных партый па тэрыторыі Еўропы. Разам з БЧ мы будзем працаваць над вырашэннем гэтай задачы», — адзначыў на цырымоніі падпісання генеральны дырэктар АТ «РЖД Лагістыка» Вячаслаў Валенцік.

    Чытаць далей…
  • 11 кастрычніка
    Беларуская чыгунка за 9 месяцаў 2018 года павялічыла продаж білетаў праз Інтэрнэт на 21%

    У студзеніверасні 2018 года на сайце Беларускай чыгункі было аформлена больш 1,82 млн электронных білетаў, што на 21% больш, чым за аналагічны перыяд 2017 года.

    Удзельная вага продажу білетаў праз Інтэрнэт (ад агульнай колькасці праязных дакументаў, аформленых праз АСК «Экспрэс» у білетных касах БЧ) у 2018 годзе склала 20%. Гэта значыць кожны пяты білет на цягнікі з нумараванымі месцамі электронны. Павелічэнню колькасці рэалізаваных праязных дакументаў праз Інтэрнэт садзейнічае праводзімая чыгункай работа па ўдасканаленні сістэмы продажу.

    Чытаць далей…
  • 9 кастрычніка
    Беларуская чыгунка нагадвае грамадзянам аб захаванні правіл бяспекі на аб'ектах чыгуначнага транспарту

    За 9 месяцаў гэтага года на Беларускай чыгунцы адбылося 86 выпадкаў невытворчага траўматызму, што на 7 выпадкаў менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года (у 2017 годзе — 93, у 2018 годзе — 86 выпадкаў), колькасць пацярпелых скарацілася на 9 чалавек (з 95 да 86), сярод іх — 4 непаўналетнія.

    36 чалавек або 42% ад агульнай колькасці пацярпелых знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення. Таксама зафіксаваны 1 выпадак траўміравання токам кантактнай сеткі.

    Асноўнай прычынай няшчасных выпадкаў па-ранейшаму застаецца ігнараванне людзьмі элементарных мер бяспекі. У прыватнасці, знаходжанне ў зоне падвышанай небяспекі ў стане алкагольнага ап'янення, размовы па мабільным тэлефоне, знаходжанне ў навушніках пры пераходзе чыгуначных пуцей, парушэнне вадзіцелямі правілаў дарожнага руху пры перасячэнні чыгуначных пераездаў, пераход чыгуначных пуцей у неўсталяваным месцы і т. д.

    Чытаць далей…
  • 9 кастрычніка
    Зборныя каманды Беларускай чыгункі паспяхова выступілі ў VI Адкрытым міжнародным Кубку НПФ «Дабрабыт» па валейболе

    VI Адкрыты міжнародны Кубак НПФ «Дабрабыт» па валейболе сярод спартсменаў-ветэранаў чыгунак адбыўся з 4 па 7 кастрычніка ў горадзе Зеленаградску (Расія).

    У мужчын за «золата» чэмпіянату змагаліся пераможца турніру 2017 года каманда з Латвіі і каманда з Калінінграда. Вынік гульні 2:0 на карысць каманды «Лакаматыў" (Калінінград). Па выніках матчу пераможца мінулага года аказаўся толькі на трэцім месцы.

    «Золата» турніру дасталася мужчынскай камандзе «Лакаматыў» (Калінінград) і жаночай камандзе «Лакаматыў» (Беларусь). «Серабро» — у мужчынскай каманды з Беларусі і ў жаночай каманды з Калінінграда «Лакаматыў 35+». «Бронза» — у мужчынскай і жаночай каманд з Латвіі.

    Чытаць далей…
  • 9 кастрычніка
    Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыме ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных 65-годдзю БелДУТ

    1112 кастрычніка ў Гомелі пройдуць урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 65-годдзю з дня ўтварэння Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту (БелДУТ). Юбілейнай даце будзе прысвечана IV Міжнародная навукова-тэхнічная канферэнцыя «Актуальныя пытанні і перспектывы развіцця транспартнага і будаўнічага комплексаў». З дакладам «Развіццё Беларускай чыгункі. Лічбавая чыгунка «выступіць на канферэнцыі галоўны інжынер дарогі Валерый Шубадзёраў.

    Таксама спецыялісты дарогі прымуць актыўны ўдзел у секцыйных пасяджэннях канферэнцыі, дзе будуць разглядацца пытанні кіравання і інтэлектуальныя транспартныя сістэмы, інфармацыйныя тэхналогіі, аўтаматыка, тэлемеханіка і сувязь на чыгуначным транспарце, рэсурсазберагальныя і энергаэфектыўныя тэхналогіі, лічбавая эканоміка транспартнага і будаўнічага комплексаў, інавацыйныя тэхналогіі арганізацыі пасажырскіх перавозак і інш.

    Чытаць далей…
  • 5 кастрычніка
    Беларуская чыгунка за 9 месяцаў павялічыла кантэйнерныя перавозкі на 25%

    За 9 месяцаў 2018 года колькасьць кантэйнерных цягнікоў, якія ідуць з Кітая ў Еўропу праз Беларусь, вырасла на 25%.

    За 9 месяцаў 2018 года колькасьць паскораных кантэйнерных цягнікоў, якія прайшлі транзітам па Беларускай чыгунцы ў зносінах КітайЕўропа, склала 213,4 тыс. кантэйнераў у ДФЭ. Гэта на 25% больш, чым за аналагічны перыяд 2017 года.

    Штосутачна па Беларусі курсіруе 12 кантэйнерных цягнікоў у зносінах АзіяЕўропаАзія. Маршрутная хуткасць па тэрыторыі Беларусі асобных цягнікоў дасягае 1180 км у суткі. Ад станцыі Чырвонае (дзяржмяжа з Расіяй) да Брэста кантэйнерныя цягнікі праходзяць менш, чым за 12 гадзін.

    Перавозкі кантэйнернымі цягнікамі на мяжы з Польшчай ажыццяўляюцца праз 3 памежных пераходы: БрэстЦярэспаль, СвіслачСемянуўка, БрузгіКузніца-Бяластоцка. У 2019 годзе запланавана адкрыццё руху па чацвёртым пункце пропуску — Высокалітоўск-Чаромха.

    Чытаць далей…
  • 4 кастрычніка
    Беларуская чыгунка прадставіла новыя інфармацыйныя распрацоўкі на XII выставе «Транспарт і лагістыка 2018»

    Ключавой тэмай удзелу Беларускай чыгункі (БЧ) у міжнароднай галіновай падзеі года — XII Міжнароднай спецыялізаванай выставе «Транспарт і лагістыка 2018» і шэрагу дзелавых мерапрыемстваў Беларускага транспартнага тыдня, якія прайшлі ў Мінску з 2 па 4 кастрычніка, стала прэзентацыя паслуг на базе сучасных інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.

    Беларуская чыгунка актыўна ўкараняе сучасныя тэхналогіі ў сегменце пасажырскіх перавозак, грузаперавозак і ўсіх бізнес-працэсаў.

    У бягучым годзе на выстаўке былі прадстаўлены новыя мадэлі партатыўных друкавальных білеты машын, аснашчаных убудаваным pos-тэрміналам для счытвання банкаўскіх плацежных картак, якія будуць выкарыстоўвацца выпраўнымі білетнымі касірамі для афармлення і аплаты праязных дакументаў у цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа і гарадскіх ліній. Плануецца, што дадзеная паслуга пачне дзейнічаць да канца бягучага года.

    Чытаць далей…
  • 4 кастрычніка
    Навіны БЧ, верасень 2018 (Выпуск 91)

    Сёння ў выпуску:

    • Сучасныя транспартныя тэхналогіі і інавацыі. Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыняла ўдзел у выстаўке «InnoTrans 2018» у Берліне.
    Чытаць далей…
  • 3 кастрычніка
    Беларуская чыгунка падпісала Мемарандум аб супрацоўніцтве з ТАА «Брэміна Груп»

    2 кастрычніка ў рамках мерапрыемстваў Беларускага транспартнага тыдня Беларуская чыгунка і ТАА «Брэміна Груп» падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве ў галіне арганізацыі і развіцця грузавых мультымадальных перавозак паміж Беларускай чыгункай і ТАА «Брэміна Груп». Подпісы пад дакументам паставілі Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў і дырэктар ТАА «Брэміна Груп» Васіль Дземянцей.

    Бакі дамовіліся прымаць сумесныя меры па распрацоўцы лагістычных рашэнняў, якія развіваюць грузавыя перавозкі ў зносінах з Кітайскай народнай Рэспублікай, краінамі Заходняй Еўропы і Еўразійскага эканамічнага саюза, ствараць умовы для развіцця інтэграваных транспартных паслуг і распрацоўкі кліентаарыентаваных прадуктаў. Дакументам прадугледжана арганізацыя кантэйнерных перавозак грузаў у зносінах КітайБеларусьКітай у рамках рэалізацыі ТАА «Брэміна Груп» інвестыцыйнага праекта «Будаўніцтва мультымадальнага прамыслова-лагістычнага комплексу ў раёне пас. Болбасава Аршанскага раёна» і арганізацыя мультымадальных перавозак з выкарыстаннем транспартна-лагістычных комплексаў бакоў у Гродзенскім рэгіёне і чыгуначнай інфраструктуры, размешчанай у раёне беларуска-польскага пагранічнага пераходу БрузгіКузніца-Бяластоцка.

    Чытаць далей…
  • 2 кастрычніка
    Дэлегацыя Беларускай чыгункі на чале з Начальнікам дарогі Уладзімірам Марозавым прыме ўдзел у мерапрыемствах Беларускага транспартнага тыдня

    Беларускі транспартны тыдзень пройдзе ў Мінску з 2 па 4 кастрычніка 2018 года.

    Напярэдадні мерапрыемства 1 кастрычніка спецыялісты БЧ прымуць удзел у Беларуска-Літоўскім форуме, дзе пройдзе прэзентацыя Дзяржаўнага прадпрыемства «Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр» (БТЛЦ) Беларускай чыгункі на тэму «Перспектывы развіцця кантэйнерных сэрвісаў ў зносінах Беларусь—Літва.

    2 кастрычніка Начальнік дарогі Уладзімір Марозаў плануе ўдзел у адкрыцці Міжнароднай спецыялізаванай выставы «Транспарт і лагістыка-2018». Таксама запланаваныя працоўныя сустрэчы з прадстаўнікамі АТ «Літоўскія чыгункі», ГАО «Латвійская чыгунка», ТАА «ЛДЗ Лагістыка», ПАО «Укрзалізныця», кіраўніцтвам ГП «Адміністрацыя марскіх партоў Украіны».

    Чытаць далей…