Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка правядзе 27 снежня Адзіны дзень пасажыра

26 снежня 2018

Беларуская чыгунка сустрэчы з пасажырамі ў новым фармаце праводзіла на працягу ўсяго года

Правядзенне дадзеных сустрэч з пасажырамі ў новым фармаце — добрая магчымасць абмеркаваць пытанні, звязаныя з ажыццяўленнем перавозак пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання ў рэгіёнах і ў горадзе Мінску.

У рамках правядзення апошняга ў бягучым годзе мерапрыемства пасажыры змогуць задаваць спецыялістам беларускай магістралі пытанні вусна, а таксама пакінуць свае пытанні пісьмова.

Зносіны з пасажырамі ў дадзеным фармаце Беларуская чыгунка праводзіць ужо некалькі гадоў у апошні чацвер 3-га месяца квартала на чыгуначных вакзалах: у Мінску, Брэсце, Баранавічах, Гродна, Гомелі, Магілёве, Віцебску, Оршы з 14.00 да 17.00 гадзін у рамках правядзення «Адзінага дня пасажыра». У бягучым годзе ён супаў з Днём нараджэння Беларускай чыгункі, якой споўніцца 156 гадоў.

Таксама ў мэтах удасканалення арганізацыі пасажырскіх перавозак Беларуская чыгунка пастаянна вывучае меркаванне пасажыраў шляхам правядзення анкетавання. Пытанні анкет размяшчаюцца на інтэрнэт-сайце чыгункі www.rw.by.

Правядзенне такіх мерапрыемстваў спрыяе далейшаму развіццю пасажырскіх перавозак. Беларуская чыгунка адкрыта для зносін з пасажырамі і гатова выслухаць усе пажаданні і прапановы, якія будуць у далейшым аналізавацца і ўлічвацца пры наяўнасці арганізацыйна-тэхнічных магчымасцяў БЧ.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год