Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Карпаратыўныя навіны

Кастрычнік

  • 26 кастрычніка 2018
    Навіны БЧ, кастрычнік 2018 (Выпуск 93)

    Сёння ў выпуску:

    • Чыгуначная alma mater. 65 гадоў споўнілася Беларускаму дзяржаўнаму ўніверсітэту транспарту

    Чытаць далей…
  • 24 кастрычніка 2018
    Валейбалісты Беларускай чыгункі атрымалі ўпэўненую перамогу ў адкрытым міжнародным турніры ў Брэсце

    Адкрыты міжнародны турнір па валейболе з удзелам каманд замежных чыгуначных адміністрацый адбыўся ў Брэсце 18—21 кастрычніка. Яго арганізатары — Беларуская чыгунка і Аб'яднаная галіновая прафсаюзная арганізацыя чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў. Турнір праводзіцца ўжо ў 18-ы раз. Яго мэта — папулярызацыя і развіццё валейбола, а таксама абмен вопытам арганізацыі спартыўна-масавай работы паміж падраздзяленнямі фізічнай культуры і спорту Беларусі, Расіі і Славакіі.

    Чытаць далей…
  • 23 кастрычніка 2018
    Беларуская чыгунка падвяла вынікі акцыі «Стоп - заяц!»

    19 кастрычніка Беларуская чыгунка правяла акцыю «Стоп — заяц!», накіраваную на павышэнне культуры праезду пасажыраў у цягніках. Ініцыятарам выступіў галіновы камітэт ГА «БРСМ» беларускай магістралі.

    Усяго ў акцыі прынялі ўдзел каля 250 работнікаў Беларускай чыгункі, з іх 166 членаў галіновага камітэта ГА «БРСМ» Беларускай чыгункі, а таксама супрацоўнікі аддзелаў унутраных спраў на транспарце.

    Чытаць далей…
  • 23 кастрычніка 2018
    Беларуская чыгунка падвяла вынікі акцыі «Стоп - заяц!»

    19 кастрычніка Беларуская чыгунка правяла акцыю «Стоп — заяц!», накіраваную на павышэнне культуры праезду пасажыраў у цягніках. Ініцыятарам выступіў галіновы камітэт ГА «БРСМ» беларускай магістралі.

    Усяго ў акцыі прынялі ўдзел каля 250 работнікаў Беларускай чыгункі, з іх 166 членаў галіновага камітэта ГА «БРСМ» Беларускай чыгункі, а таксама супрацоўнікі аддзелаў унутраных спраў на транспарце.

    Чытаць далей…
  • 22 кастрычніка 2018
    Акцыя «Дзеці і бяспека» стартуе на Беларускай чыгунцы 23 кастрычніка

    Напярэдадні і падчас восеньскіх школьных канікул з 23 кастрычніка па 8 лістапада Беларуская чыгунка традыцыйна правядзе комплекс мерапрыемстваў «Дзеці і бяспека». У гэтыя дні на ўсіх аддзяленнях Беларускай чыгункі асаблівую ўвагу нададуць папярэджанні дзіцячага траўматызму і гібелі непаўналетніх на аб'ектах чыгуначнага транспарту. Работнікі Беларускай чыгункі сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў правядуць рэйды, падчас якіх нададуць асаблівую ўвагу дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках.

    Чытаць далей…
  • 22 кастрычніка 2018
    Навіны БЧ, кастрычнік 2018 (Выпуск 92)

    Сёння ў выпуску:

    • Найбуйнейшыя гульцы рынка перавозак сустрэліся на Беларускім транспартным тыдні.
       

    Чытаць далей…
  • 19 кастрычніка 2018
    Турыстычны цэнтр «Дартур» Беларускай чыгункі стаў фіналістам першага этапу конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь»

    Турыстычны цэнтр «Дартур» Беларускай чыгункі стаў фіналістам першага этапу рэспубліканскага конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» у намінацыі «Падарожжа ў маёнтак Дзеда Мароза» на навагоднім цягніку.

    Дадзены праект Беларускай чыгункі існуе 8 гадоў і карыстаецца асаблівай папулярнасцю. Гэта спецыяльны маршрут разлічаны для турыстаў у навагоднія, калядныя святы, а таксама на перыяд зімовых канікул у школьнікаў. Штогод турыстычным цягніком па напрамку Мінск—Брэст—Мінск перавозіцца больш за 1500 чалавек.

    Чытаць далей…
  • 18 кастрычніка 2018
    Беларуская чыгунка пераводзіць кантэйнерныя перавозкі ў лічбавы фармат

    З 22 кастрычніка 2018 года Беларуская чыгунка і ААТ «РЖД» будуць ажыццяўляць перавозкі грузаў у кантэйнерах і парожніх кантэйнераў у зносінах Беларусь—Расія па электронных дакументах.

    З гэтай даты ва ўсіх беларускіх удзельнікаў знешнеэканамічнай дзейнасці — грузаадправіцеляў, грузаатрымальнікаў, экспедытараў з'явіцца магчымасць арганізаваць перавозку грузаў у кантэйнерах і парожніх кантэйнераў прызначэннем на станцыі ААТ «РЖД» па ўсіх пагранпераходах (за выключэннем Калінінградскай чыгункі ААТ «РЖД») на аснове юрыдычна значных электронных перавозачных дакументаў, падпісаных электронным лічбавым подпісам на станцыях адпраўлення Беларускай чыгункі без афармлення накладных СМГС на папяровых носьбітах.

    Чытаць далей…
  • 16 кастрычніка 2018
    Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыме ўдзел у 69-м пасяджэнні Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці

    Дэлегацыю Беларускай чыгункі ўзначаліць Начальнік дарогі Уладзімір Марозаў.

    69 пасяджэнне Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці пройдзе ў Маскве 18—19 кастрычніка бягучага года.

    У Маскве збяруцца члены Савета — кіраўнікі чыгуначных адміністрацый з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кіргізіі, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана, Украіны. Таксама асацыяваныя члены Савета — кіраўнікі чыгуначных адміністрацый Балгарыі, Грузіі, Латвіі, Фінляндыі, у адпаведнасці з Палажэннем аб Савеце — кіраўнікі чыгуначных адміністрацый Літвы, Эстоніі і Старшыня Дырэкцыі Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці. Назіральнікі пры Савеце — прадстаўнікі чыгуначнай адміністрацыі Ісламскай Рэспублікі Іран і Міжнароднай Канфедэрацыі прафсаюзаў чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў, прадстаўнік Выканаўчага камітэта СНД. Старшынстваваць на пасяджэнні будзе Старшыня Савета, генеральны дырэктар — старшыня праўлення адкрытага акцыянернага таварыства «Расійскія чыгункі" О. В. Белазёраў.

    Чытаць далей…
  • 11 кастрычніка 2018
    АТ «РЖД Лагістыка» і Беларуская чыгунка дамовіліся аб сумесным развіцці транзітных сэрвісаў чыгуначных перавозак

    Шеньчжэнь, 11 кастрычніка — АТ «РЖД Лагістыка» і ГА «Беларуская чыгунка» дамовіліся аб узаемавыгадным супрацоўніцтве. Адпаведны мемарандум быў падпісаны на міжнароднай транспартна-лагістычнай выстаўке SILF-2018 у горадзе Шэньчжэнь (Кітай). Подпісы пад дакументам паставілі генеральны дырэктар АТ «РЖД Лагістыка» Вячаслаў Валентик і першы намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Ігар Шылаў.

    Чытаць далей…
  • 11 кастрычніка 2018
    Беларуская чыгунка за 9 месяцаў 2018 года павялічыла продаж білетаў праз Інтэрнэт на 21%

    У студзені—верасні 2018 года на сайце Беларускай чыгункі было аформлена больш 1,82 млн электронных білетаў, што на 21% больш, чым за аналагічны перыяд 2017 года.

    Удзельная вага продажу білетаў праз Інтэрнэт (ад агульнай колькасці праязных дакументаў, аформленых праз АСК «Экспрэс» у білетных касах БЧ) у 2018 годзе склала 20%. Гэта значыць кожны пяты білет на цягнікі з нумараванымі месцамі — электронны. Павелічэнню колькасці рэалізаваных праязных дакументаў праз Інтэрнэт садзейнічае праводзімая чыгункай работа па ўдасканаленні сістэмы продажу.

    Чытаць далей…
  • 09 кастрычніка 2018
    Беларуская чыгунка нагадвае грамадзянам аб захаванні правіл бяспекі на аб'ектах чыгуначнага транспарту

    За 9 месяцаў гэтага года на Беларускай чыгунцы адбылося 86 выпадкаў невытворчага траўматызму, што на 7 выпадкаў менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года (у 2017 годзе — 93, у 2018 годзе — 86 выпадкаў), колькасць пацярпелых скарацілася на 9 чалавек (з 95 да 86), сярод іх — 4 непаўналетнія.

    36 чалавек або 42% ад агульнай колькасці пацярпелых знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення. Таксама зафіксаваны 1 выпадак траўміравання токам кантактнай сеткі.

    Чытаць далей…
  • 09 кастрычніка 2018
    Зборныя каманды Беларускай чыгункі паспяхова выступілі ў VI Адкрытым міжнародным Кубку НПФ «Дабрабыт» па валейболе

    VI Адкрыты міжнародны Кубак НПФ «Дабрабыт» па валейболе сярод спартсменаў-ветэранаў чыгунак адбыўся з 4 па 7 кастрычніка ў горадзе Зеленаградску (Расія).

    У мужчын за «золата» чэмпіянату змагаліся пераможца турніру 2017 года каманда з Латвіі і каманда з Калінінграда. Вынік гульні — 2:0 на карысць каманды «Лакаматыў" (Калінінград). Па выніках матчу пераможца мінулага года аказаўся толькі на трэцім месцы.

    Чытаць далей…
  • 09 кастрычніка 2018
    Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыме ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных 65-годдзю БелДУТ

    11—12 кастрычніка ў Гомелі пройдуць урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 65-годдзю з дня ўтварэння Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту (БелДУТ). Юбілейнай даце будзе прысвечана IV Міжнародная навукова-тэхнічная канферэнцыя «Актуальныя пытанні і перспектывы развіцця транспартнага і будаўнічага комплексаў». З дакладам «Развіццё Беларускай чыгункі. Лічбавая чыгунка «выступіць на канферэнцыі галоўны інжынер дарогі Валерый Шубадзёраў.

    Таксама спецыялісты дарогі прымуць актыўны ўдзел у секцыйных пасяджэннях канферэнцыі, дзе будуць разглядацца пытанні кіравання і інтэлектуальныя транспартныя сістэмы, інфармацыйныя тэхналогіі, аўтаматыка, тэлемеханіка і сувязь на чыгуначным транспарце, рэсурсазберагальныя і энергаэфектыўныя тэхналогіі, лічбавая эканоміка транспартнага і будаўнічага комплексаў, інавацыйныя тэхналогіі арганізацыі пасажырскіх перавозак і інш.

    Чытаць далей…
  • 05 кастрычніка 2018
    Беларуская чыгунка за 9 месяцаў павялічыла кантэйнерныя перавозкі на 25%

    За 9 месяцаў 2018 года колькасьць кантэйнерных цягнікоў, якія ідуць з Кітая ў Еўропу праз Беларусь, вырасла на 25%.

    За 9 месяцаў 2018 года колькасьць паскораных кантэйнерных цягнікоў, якія прайшлі транзітам па Беларускай чыгунцы ў зносінах Кітай—Еўропа, склала 213,4 тыс. кантэйнераў у ДФЭ. Гэта на 25% больш, чым за аналагічны перыяд 2017 года.

    Чытаць далей…
  • 04 кастрычніка 2018
    Беларуская чыгунка прадставіла новыя інфармацыйныя распрацоўкі на XII выставе «Транспарт і лагістыка 2018»

    Ключавой тэмай удзелу Беларускай чыгункі (БЧ) у міжнароднай галіновай падзеі года — XII Міжнароднай спецыялізаванай выставе «Транспарт і лагістыка 2018» і шэрагу дзелавых мерапрыемстваў Беларускага транспартнага тыдня, якія прайшлі ў Мінску з 2 па 4 кастрычніка, стала прэзентацыя паслуг на базе сучасных інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.

    Беларуская чыгунка актыўна ўкараняе сучасныя тэхналогіі ў сегменце пасажырскіх перавозак, грузаперавозак і ўсіх бізнес-працэсаў.

    У бягучым годзе на выстаўке былі прадстаўлены новыя мадэлі партатыўных друкавальных білеты машын, аснашчаных убудаваным pos-тэрміналам для счытвання банкаўскіх плацежных картак, якія будуць выкарыстоўвацца выпраўнымі білетнымі касірамі для афармлення і аплаты праязных дакументаў у цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа і гарадскіх ліній. Плануецца, што дадзеная паслуга пачне дзейнічаць да канца бягучага года.

    Чытаць далей…
  • 04 кастрычніка 2018
    Навіны БЧ, верасень 2018 (Выпуск 91)

    Сёння ў выпуску:

    • Сучасныя транспартныя тэхналогіі і інавацыі. Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыняла ўдзел у выстаўке «InnoTrans 2018» у Берліне.
       

    Чытаць далей…
  • 02 кастрычніка 2018
    Дэлегацыя Беларускай чыгункі на чале з Начальнікам дарогі Уладзімірам Марозавым прыме ўдзел у мерапрыемствах Беларускага транспартнага тыдня

    Беларускі транспартны тыдзень пройдзе ў Мінску з 2 па 4 кастрычніка 2018 года.

    Напярэдадні мерапрыемства 1 кастрычніка спецыялісты БЧ прымуць удзел у Беларуска-Літоўскім форуме, дзе пройдзе прэзентацыя Дзяржаўнага прадпрыемства «Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр» (БТЛЦ) Беларускай чыгункі на тэму «Перспектывы развіцця кантэйнерных сэрвісаў ў зносінах Беларусь—Літва.

    2 кастрычніка Начальнік дарогі Уладзімір Марозаў плануе ўдзел у адкрыцці Міжнароднай спецыялізаванай выставы «Транспарт і лагістыка-2018». Таксама запланаваныя працоўныя сустрэчы з прадстаўнікамі АТ «Літоўскія чыгункі», ГАО «Латвійская чыгунка», ТАА «ЛДЗ Лагістыка», ПАО «Укрзалізныця», кіраўніцтвам ГП «Адміністрацыя марскіх партоў Украіны».

    Чытаць далей…