Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Турыстычны цэнтр «Дартур» Беларускай чыгункі стаў фіналістам першага этапу конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь»

19 кастрычніка 2018

Турыстычны цэнтр «Дартур» Беларускай чыгункі стаў фіналістам першага этапу рэспубліканскага конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» у намінацыі «Падарожжа ў маёнтак Дзеда Мароза» на навагоднім цягніку.

Дадзены праект Беларускай чыгункі існуе 8 гадоў і карыстаецца асаблівай папулярнасцю. Гэта спецыяльны маршрут разлічаны для турыстаў у навагоднія, калядныя святы, а таксама на перыяд зімовых канікул у школьнікаў. Штогод турыстычным цягніком па напрамку Мінск—Брэст—Мінск перавозіцца больш за 1500 чалавек.

У бягучым годзе «Дартур» плануе арганізаваць 8 турыстычных цягнікоў. Навагодні цягнік з Мінска ў маёнтак Дзеда Мароза ў Нацыянальным парку «Белавежская пушча» пачне курсіраваць з 14 снежня. Таксама святочны цягнік, які складаецца з купэйных вагонаў, будзе дастаўляць турыстаў у госці да дзеда Мароза 21, 23 і 28 снежня бягучага года і 2, 4, 6, 11 студзеня 2019 года.

Паездкі турыстычны цэнтр Беларускай чыгункі прапануе ў фармаце тураў выхаднога дня з выездам у пятніцу ўвечары. У вагона пасажыраў будуць сустракаць дзяўчаты-праваднікі ў касцюме Снягуркі, што дазволіць стварыць з першых хвілін святочную атмасферу.

Навагодні састаў будзе адпраўляцца ў маёнтак Дзеда Мароза са станцыі Мінск—Пасажырскі ў 21:50 і прыбываць у Брэст раніцай наступнага дня ў 07:40, адкуль турыстаў даставяць у Белавежскую пушчу на камфартабельных аўтобусах. Там госці правядуць цэлы дзень. Падарожнікаў чакае насычаная навагодняя экскурсійная праграма: яны наведаюць маёнтак беларускага Дзеда Мароза, убачаць домік Снягуркі, музей падарункаў «Скарбніца», чароўны калодзеж і ветраны млын, змогуць загадаць жаданне на Паляне казак і атрымаць навагодні падарунак ад самога Дзеда Мароза. У праграму тура таксама ўваходзіць знаёмства з музеем прыроды, прагулка ўздоўж вальераў з жывёламі і пачастунак блінамі з гарбатай на пушчанскіх травах. Назад у сталіцу з Брэста навагодні цягнік адправіцца ў 17:50 і прыбудзе ў Мінск у 22:15, у дарозе пасажыраў чакаюць конкурсы ад аніматараў.

Турыстычны цэнтр «Дартур» быў створаны ў студзені 2007 года на базе Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі. Прыярытэтам у рабоце калектыву з'яўляецца ўнутраны і ўязны турызм. Сярод пераваг «Дартура» — выкарыстанне наяўных рэсурсаў чыгункі для развіцця культурна-пазнавальнага турызму.

Праграмы перавозак арганізаваных турыстычных груп прадугледжваюць перамяшчэнне груп турыстаў з выкарыстаннем, як рэгулярных цягнікоў, так і прычапных бесперасадачных вагонаў па загадзя распрацаваным маршруце, экскурсійнае абслугоўванне, харчаванне, а таксама магчымасць выкарыстоўваць развітую інфраструктуру прадпрыемстваў Беларускай чыгункі.

Турыстычны цэнтр «Дартур» адным з першых у Мінску адрадзіў даўнюю традыцыю правядзення аглядных экскурсій па сталіцы нашай рэспубліцы і яе наваколлі ад вакзала станцыі Мінск-Пасажырскі, што карыстаецца вялікай папулярнасцю ў шматлікіх турыстаў з розных краін. У сярэднім штогод экскурсійныя паслугі аказваюцца каля 15 000 турыстам.

Падрабязна з праграмамі тураў можна азнаёміцца на сайце dortour.by.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год