Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Карпаратыўныя навіны

Сакавік

  • 30 сакавіка 2018
    Відэанавіны Беларускай чыгункі, сакавік 2018 (Выпуск 80)

    Сёння ў выпуску:

    – Вынікі мінулага года, сумесныя планы і новыя дамовы. Адбыліся перамовы кіраўніцтва БЧ з кіраўнікамі Украінскай і Літоўскай чыгунак.

    – Эканомія валюты, імпартазамяшчэнне, загрузка ўласных магутнасцей. На Мінскім вагонарамонтным заводзе адбылася прэзентацыя пуцявой машыны пасля капітальнага рамонту.

    Чытаць далей…
  • 29 сакавіка 2018
    28 сакавіка 2018 года ў Мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў адбыўся 3-ці галіновы этап Рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу творчасці рабочых калектываў «Новыя імёны Беларусі — 2018»

    Арганізатарам мерапрыемства выступіў Беларускі прафесійны саюз работнікаў транспарту і камунікацый.

    У чатырох з пяці намінацый конкурсу першыя месцы занялі чыгуначнікі. Так у намінацыі «Вакал — ансамбль» першае месца было прысуджана вакальнаму ансамблю пад кіраўніцтвам Генадзя Лявонава Культурна-спартыўнага цэнтра Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі, у намінацыі «Мастацкае слова» — машыністу Аляксандру Шышкову і памочніку машыніста Аляксандру Царыкаву лакаматыўнага дэпо Орша, у намінацыі «харэаграфія» шоў-балету «Капрыз» , які складаецца з работнікаў Жлобінскага вагоннага дэпо і Жлобінскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі, у намінацыі «Інструментальны жанр» Станіславу Салаўёву — слесару-рамонтніку СМП № 391 ААТ «Дарбудмантажтрэст».

    Чытаць далей…
  • 28 сакавіка 2018
    Беларуская чыгунка разгледзіць пытанні падрыхтоўкі да летніх пуцявых работ на выязным пасяджэнні тэхніка-эканамічнага савета ў Гомелі

    Выязное пасяджэнне тэхніка-эканамічнага савета (ТЭС) Беларускай чыгункі пройдзе 30 сакавіка на базе Пуцявой машыннай станцыі № 116 пад старшынствам Начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава.

    На пасяджэнні ТЭС будуць разгледжаны пытанні падрыхтоўкі да летніх пуцявых работ у 2018 годзе, развіцця тэхнічнай дыягностыкі аб'ектаў інфраструктуры Беларускай чыгункі. Сярод асноўных тэм парадку дня планаванне відаў рамонтаў пуцей, гатоўнасць да работ спецыяльных пуцявых машын, правядзенне капітальных рамонтаў штучных збудаванняў на БЧ і шэраг іншых.

    Чытаць далей…
  • 28 сакавіка 2018
    Відэанавіны Беларускай чыгункі, сакавік 2018 (Выпуск 79)

     

    Сёння ў выпуску:

    – Аптымальная лагістыка і перспектыўныя напрамкі. Міжнародная канферэнцыя перавозчыкаў і экспедытараў прайшла ў Мінску.

    – Новыя маршруты, дадатковыя рэйсы. Беларуская чыгунка развівае перавозкі пасажыраў на ўнутраных рэйсах.

    Чытаць далей…
  • 26 сакавіка 2018
    Падчас вясновых школьных канікул Беларуская чыгунка праводзіць мерапрыемства «Дзеці і бяспека»

    З 23 сакавіка па 1 красавіка на ўсіх аддзяленнях дарогі павышаную ўвагу ўдзеляць папярэджванню і прафілактыцы дзіцячага траўматызму. У цэнтры ўвагі — дзеці і падлеткі, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках. Работнікі Беларускай чыгункі сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў праводзяць рэйды па кантролі і выдаленні школьнікаў з тэрыторыі аб'ектаў чыгуначнага транспарту. Таксама падлеткам і іх бацькам нагадаюць аб правілах паводзін на чыгунцы.

    З пачатку 2018 года на Беларускай чыгунцы адбылося 20 выпадкаў невытворчага траўматызму (гэта на 2 здарэння менш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года).

    Чытаць далей…
  • 16 сакавіка 2018
    15 сакавіка ў Мінску адбыліся перамовы кіраўнікоў Беларускай чыгункі і ПАТ «Укрзалізніця»

    Беларускі бок прадстаўляў Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў, украінскі — в. а. Старшыні праўлення ПАТ «Укрзалізніця» Яўген Краўцоў. Удзельнікі сустрэчы падвялі вынікі работы па перавозках грузаў і пасажыраў у зносінах Беларусь—Украіна ў 2017 годзе і абмеркавалі перспектывы іх развіцця ў 2018 годзе. Было адзначана, што ў 2017 годзе сфарміравалася станоўчая дынаміка росту аб'ёмаў грузавых перавозак ва ўвозе, вывазе і транзіце. Так аб'ём перавезеных грузаў па беларуска-ўкраінскіх міждзяржаўных стыкавых пунктах за 2017 год склаў 18,6 млн тон, або 126,8% да 2016 года. У тым, што тычыцца пасажырскіх зносін па выніках работы за 2017 год у зносінах Беларусь—Украіна міжнароднымі пасажырскімі цягнікамі перавезена 333,8 тыс. пасажыраў, што склала 106,3% да ўзроўню 2016 года. У рамках перамоў таксама абмяркоўваліся пытанні далейшага развіцця міжнародных чыгуначных пасажырскіх зносін паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай, бакі абмяняліся інфармацыяй аб мерах, якія прымаюцца, у тым ліку ў сферы тарыфнай палітыкі, і маркетынгавых ініцыятывах.

    Таксама праграмай мерапрыемства было прадугледжана абмеркаванне пытанняў арганізацыі прыёму/перадачы грузавых цягнікоў, вагонаў і кантэйнераў праз памежныя чыгуначныя пераходы, работы лакаматываў і лакаматыўных брыгад на прыгранічных участках, узаемнага выкарыстання парку грузавых вагонаў. Беларускі бок праінфармаваў аб праведзеных работах па электрыфікацыі чыгуначных участкаў за 2011—2017 гады, пастаўках новага электрарухомага саставу і аб планах па электрыфікацыі ўчастка Жлобін—Калінкавічы—Барбараў у 2018—2020 гадах у адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай развіцця транспартнага комплексу Рэспублікі Беларусь на 2016—2020 гады.

    Чытаць далей…
  • 14 сакавіка 2018
    13 сакавіка ў Мінску адбылася Міжнародная канферэнцыя «Рынак чыгуначных паслуг: лагістыка, экспедзіраванне, тарыфы»

    Пытанні развіцця і ўдасканалення рынку транспартных паслуг, павышэння якасці абслугоўвання кліентаў абмеркавалі ўдзельнікі Міжнароднай канферэнцыі «Рынак чыгуначных паслуг: лагістыка, экспедзіраванне, тарыфы», якая прайшла ў Мінску 13 сакавіка.

    Адкрыў сустрэчу першы намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Ігар Шылаў. Ён расказаў прысутным аб тым, як на дадзеным этапе ідуць справы з грузавымі перавозкамі на БЧ, а таксама якая праводзіцца работа для забеспячэння канкурэнтаздольнасці чыгуначнага транспарту на ўнутраным і знешнім рынках. У прыватнасці, Беларуская чыгунка ў цяперашні час вядзе актыўную работу па павышэнні прывабнасці чыгуначнага транспарту, прымаюцца меры па павышэнню хуткасці дастаўкі грузаў, удасканальваецца ўзаемадзеянне з Дзяржаўным мытным камітэтам Рэспублікі Беларусь з мэтай скарачэння часу кантрольных аперацый на знешніх межах ЕАЭС, укараняюцца сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі. Акрамя таго, Ігар Шылаў таксама адзначыў важкую ролю экспедытарскіх кампаній у працэсе арганізацыі перавозак грузаў па Беларускай чыгунцы. Сёння каля 45% ад агульных аб'ёмаў перавозак ажыццяўляецца з удзелам экспедытараў.

    Чытаць далей…
  • 14 сакавіка 2018
    Беларуская чыгунка ў перыяд сакавіцкіх святаў перавезла больш за 261 тысячу пасажыраў

    З 7 па 11 сакавіка цягнікамі з нумараванымі месцамі Беларуская чыгунка перавезла больш за 261 тыс. пасажыраў. З іх цягнікамі міжрэгіянальных ліній і рэгіянальных ліній бізнес-класа — 176 тыс. пасажыраў, цягнікамі міжнародных ліній — 85 тыс. пасажыраў.

    Максімальны пасажырапаток назіраўся ў апошні рабочы дзень мінулага тыдня 7 сакавіка і ў нядзелю 11 сакавіка.

    Найбольш запатрабаванымі ў насельніцтва былі цягнікі, якія курсіруюць паміж Мінскам і такімі абласнымі цэнтрамі, як Гомель, Брэст і Віцебск, удзельная вага якіх у перавозках цягнікамі міжрэгіянальных ліній склала больш за 55%.

    Асаблівым попытам у пасажыраў карысталіся камфартабельныя цягнікі міжрэгіянальных ліній бізнес-класа для праезду паміж Мінскам і Гомелем. За перыяд з 7 па 11 сакавіка з Мінска ў Гомель і назад у іх перавезена больш за 7,2 тысячы пасажыраў.

    Чытаць далей…
  • 12 сакавіка 2018
    16—18 сакавіка зборная каманда Беларускай чыгункі прыме ўдзел у 1-м этапе рэспубліканскай спартакіяды Мінтранса

    Спаборніцтвы праводзяцца з мэтай павышэння эфектыўнасці фізічнага выхавання ў калектывах арганізацый галіны.

    Першы этап галіновай рэспубліканскай спартакіяды сярод структурных падраздзяленняў і арганізацый Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь адбудзецца 16—18 сакавіка на «Фізкультурна-аздараўленчай базе Федэрацыі прафсаюзаў» у пасёлку Ждановічы Мінскага раёна. Гонар чыгуначнікаў будуць адстойваць 21 прадстаўнік беларускай магістралі. Ім трэба будзе пазмагацца ў 6 дысцыплінах: лыжныя гонкі, валейбол, шахматы, настольны тэніс, більярд і гіравы спорт.

    Чытаць далей…
  • Своечасова аплаціце праезд! 16 сакавіка Беларуская чыгунка праводзіць акцыю «Стоп — заяц!»
    12 сакавіка 2018
    Своечасова аплаціце праезд! 16 сакавіка Беларуская чыгунка праводзіць акцыю «Стоп — заяц!»

    16 сакавіка Беларуская чыгунка правядзе акцыю «Стоп — заяц!», накіраваную на павышэнне культуры праезду пасажыраў у цягніках. Ініцыятарам яе правядзення выступіў галіновы камітэт ГА «БРСМ» беларускай магістралі. Прадстаўнікі БЧ арганізуюць комплекс мерапрыемстваў па праверцы наяўнасці праязных дакументаў (білетаў) у пасажыраў цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа. Кантроль будзе ажыццяўляцца на пероне пры пасадцы ці высадцы з транспартнага сродку. Таксама ўдзельнікі акцыі раздадуць пасажырам тэматычныя памяткі. Акрамя работнікаў БЧ у мерапрыемстве прымуць удзел супрацоўнікі аддзелаў унутраных спраў на транспарце.

    За 2 месяцы 2018 года кантралёры-рэвізоры пасажырскіх цягнікоў БЧ правялі 9860 праверак у цягніках гарадскіх, рэгіянальных, міжрэгіянальных і міжнародных ліній, што на 685 праверак больш, чым за аналагічны перыяд 2017 года.

    За безбілетны праезд аштрафавана 906 грамадзян, у адносінах да 182 безбілетных пасажыраў складзены пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні.

    У выніку кантролю ў цягніках спагнана штрафу і тарыфу на суму 21,9 тыс. руб.

    Беларуская чыгунка заклікае пасажыраў адказна ставіцца да карыстання паслугамі чыгуначнага транспарту і своечасова аплачваць праезд!

    Чытаць далей…
  • 7 сакавіка 2018
    Беларуская чыгунка прапануе новыя IT-рашэнні ў галіне беспапяровых чыгуначных перавозак — СМС-апавяшчэнні

    Беларуская чыгунка прыступіла да прамысловага тэсціравання новага функцыяналу аўтаматызаванай сістэмы «Электронная перавозка» (АС «Электронная перавозка») — СМС-апавяшчэнні аб змене статусу юрыдычна значных электронных перавозачных і тэхналагічных дакументаў.

    Гэта з'яўляецца чарговым крокам беларускай магістралі па развіццю IT-інструментаў комплекснага транспартнага абслугоўвання і павышэнню мабільнасці беспапяровых чыгуначных перавозак.

    Чытаць далей…
  • 7 сакавіка 2018
    Дарагія жанчыны!

    Ад усяго сэрца віншуем вас са святам Вясны.

    І няхай за акном бушуе мяцеліца і завіруха, а зіма не хоча ўступаць свае пазіцыі, ваша прыгажосць і любоў саграваюць нашы сэрцы і душы, і толькі вам пад сілу ў гэтыя марозныя дні стварыць цяпло і ўтульнасць у нашых дамах і сем'ях.

    Сімвалічна, што гэты дзень звязваюць з пачаткам абнаўлення, з самымі смелымі марамі і надзеямі на перамены да лепшага, рамантыкай і любоўю. І сонечнае надвор'е апошніх дзён яркае таму пацвярджэнне.

    Гэта цудоўны час, калі ажывае прырода, становяцца цяплей узаемаадносіны паміж людзьмі, нараджаюцца новыя планы і новыя думкі.

    Гэта ваш дзень, мілыя жанчыны, бо жанчына — сімвал жыцця і ўвасабленне ўсяго самага светлага і прыгожага ў свеце. Мацярынства, любоў, пяшчота, клопат і вернасць — вось самыя лепшыя рысы, уласцівыя жанчынам. Вы розныя — надзейныя і непрадказальныя, мудрыя і эмацыянальныя, працавітыя і творчыя — пры гэтым кожная з вас па-свойму прыгожая, безумоўна ўнікальная для сваёй сям'і і блізкіх.

    Чытаць далей…
  • 7 сакавіка 2018
    Беларуская чыгунка за 2 месяцы 2018 года перавезла больш за 24 млн тон грузаў і больш за 10 млн пасажыраў

    Беларуская чыгунка за 2 месяцы 2018 года перавезла больш за 24 млн тон грузаў і больш за 10 млн пасажыраў

    Па папярэдніх даных Беларускай чыгункай у студзені—лютым гэтага года было перавезена 24,1 млн тонаў грузаў, што склала 120,3% да аналагічнага перыяду 2017 года.

    Чытаць далей…
  • 3 сакавіка 2018
    На Беларускай чыгунцы вызначылі лепшую арганізацыю і лепшае працоўнае месца па ахове працы

    На Беларускай чыгунцы падведзены вынікі агляду-конкурсу «Лепшая арганізацыя Беларускай чыгункі па ахове працы, культуры вытворчасці і добраўпарадкаванні тэрыторыі» за 2017 год. Першае месца сярод аддзяленняў магістралі заняў калектыў Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі, другога месца ўдастоена Мінскае аддзяленне чыгункі, а трэцяе месца прысуджана Гомельскаму аддзяленню БЧ.

    Чытаць далей…