Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка скарэкціравала расклад руху міжнародных цягнікоў у сувязі з пераходам краін ЕС і Украіны на «летні» час

20 сакавіка 2018

У сувязі з пераходам на «летні» час краін Еўрапейскага Саюза і Украіны ў ноч з 24 на 25 сакавіка Беларускай чыгункай сумесна з чыгуначнымі адміністрацыямі Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны загадзя праведзена карэкціроўка раскладу руху міжнародных цягнікоў.

Напрыклад, цягнік № 805 Мінск—Вільнюс, які адпраўляўся з Мінска ў 7:35 і прыбываў у канцавы пункт руху ў 09:05, з 25 сакавіка будзе прыбываць у Вільнюс у 10:05 (час адпраўлення з Мінска застанецца без змяненняў). Цягнік № 806 Вільнюс—Мінск адпраўляўся з Вільнюса ў 18:30 і прыбываў у сталіцу Беларусі ў 22:00, а пасля 25 сакавіка будзе адпраўляцца з Вільнюса ў 19:30. Час прыбыцця ў Мінск застанецца ранейшым.

У сувязі са змяненнямі ў графіку руху міжнародных цягнікоў скарэкціраваны і расклад асобных цягнікоў, якія курсіруюць па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Так у штодзённых перасадачных зносінах Мінск—Брэст—Варшава цягнік № 727 Мінск—Брэст, які адпраўляўся са сталіцы Беларусі ў 10:57 і прыбываў у Брэст у 14:31, з 25 сакавіка будзе адпраўляцца з Мінска ў 9:55 і прыбываць у Брэст у 13:31. Адпаведна, цягнік №127 Брэст—Варшава, які адпраўляўся з Брэста ў 15:23 і прыбываў у Варшаву ў 17:59, пасля пераходу на «летні» час будзе адпраўляцца ў 14:23. Час прыбыцця ў Варшаву застанецца ранейшым. У адваротным кірунку пасля 25 сакавіка час адпраўлення цягніка № 128 Варшава—Брэст застанецца ранейшым (8:16), у Брэст цягнік прыбудзе ў 13:49 (цяпер прыбывае ў 14:49). Цягнік № 728 Брэст—Мінск будзе адпраўляцца з Брэста ў 14:20 (да 25 сакавіка адпраўляўся ў 15:15) і прыбываць у сталіцу Беларусі ў 18:06.

Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна атрымаць на сайце www.rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефонах даведачных службаў.

 

Iнфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год