Беларуская чыгунка ў перыяд сакавіцкіх святаў перавезла больш за 261 тысячу пасажыраў
14 сакавіка 2018
З 7 па 11 сакавіка цягнікамі з нумараванымі месцамі Беларуская чыгунка перавезла больш за 261 тыс. пасажыраў. З іх цягнікамі міжрэгіянальных ліній і рэгіянальных ліній бізнес-класа — 176 тыс. пасажыраў, цягнікамі міжнародных ліній — 85 тыс. пасажыраў.
Максімальны пасажырапаток назіраўся ў апошні рабочы дзень мінулага тыдня 7 сакавіка і ў нядзелю 11 сакавіка.
Найбольш запатрабаванымі ў насельніцтва былі цягнікі, якія курсіруюць паміж Мінскам і такімі абласнымі цэнтрамі, як Гомель, Брэст і Віцебск, удзельная вага якіх у перавозках цягнікамі міжрэгіянальных ліній склала больш за 55%.
Асаблівым попытам у пасажыраў карысталіся камфартабельныя цягнікі міжрэгіянальных ліній бізнес-класа для праезду паміж Мінскам і Гомелем. За перыяд з 7 па 11 сакавіка з Мінска ў Гомель і назад у іх перавезена больш за 7,2 тысячы пасажыраў.
Амаль 3 тысячы чалавек у святочныя дні здзейснілі падарожжа цягнікамі фарміравання Беларускай чыгункі ў сталіцу Літвы горад Вільнюс. Усяго ў зносінах Беларусь—Літва—Беларусь чыгуначным транспартам у гэты перыяд перавезена каля 6 тысяч чалавек.
Улічваючы павышаны попыт насельніцтва на перавозкі ў зносінах з Украінай, былі прызначаны цягнікі Мінск—Львоў—Мінск, што дазволіла дадаткова перавезці больш за 1 тысячу пасажыраў.
Прагназуецца, што пасажырапаток будзе павялічвацца. У цяперашні час для задавальнення насельніцтва Рэспублікі Беларусь у транспартным абслугоўванні Беларуская чыгунка мае 1307 пасажырскіх вагонаў лакаматыўнай цягі, а таксама 196 адзінак маторвагоннага рухомага саставу, у тым ліку 18 электрацягнікоў і 13 дызель-цягнікоў новага пакалення.
З 2013 года парк пасажырскіх вагонаў скараціўся на 304 адзінкі, на 29 адзінак скарацілася колькасць маторвагоннага рухомага саставу, што выклікае пэўныя цяжкасці ў перыяд арганізацыі масавых летніх перавозак пасажыраў.
У сувязі са старэннем парку рухомага саставу да 2020 года чакаецца памяншэнне колькасці маторвагоннага рухомага саставу на 24 адзінкі і на 61 пасажырскі вагон, каля 200 вагонаў не змогуць эксплуатавацца ў міжнародных зносінах.
Беларуская чыгунка пастаянна праводзіць работу па павышэнню эфектыўнасці пасажырскага комплексу і паляпшэнню якасці аказваемых паслуг. Важным прыярытэтам развіцця дарогі з'яўляецца далейшае абнаўленне рухомага саставу. Парк рухомага саставу за апошнія гады папоўнілі 18 электрацягнікоў гарадскіх, рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній і 13 дызель-цягнікоў ДП1, ДП3.
У адпаведнасці з напрамкамі развіцця пасажырскага комплексу, вызначанымі Праграмай развіцця перавозак пасажыраў чыгуначным транспартам да 2020 года, Беларускай чыгункай прадугледжана закупка 84 пасажырскіх вагонаў для эксплуатацыі ў міжнародных зносінах. Для арганізацыі пасажырскіх перавозак у міжнародных, гарадскіх і міжрэгіянальных зносінах бізнес-класа запланавана закупка 6 адзінак сучасных дызель-цягнікоў шасцівагоннай састаўнасці, 6 адзінак электрацягнікоў пяцівагоннай састаўнасці і 4 электрацягніка чатырохвагоннай састаўнасці.
Iнфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2018 год