Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

22 сакавіка ў Мінску адбыліся перамовы кіраўнікоў Беларускай чыгункі і АТ «Літоўскія чыгункі»

23 сакавіка 2018

Беларускі бок прадстаўляў Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў, літоўскі — генеральны дырэктар АТ «Літоўскія чыгункі» Мантас Бартушка. Удзельнікі сустрэчы падвялі вынікі работы па перавозках грузаў у зносінах Беларусь—Літва ў 2017 годзе, абмеркавалі перспектывы іх развіцця ў 2018 годзе. Было адзначана, што ў 2017 годзе сфарміравалася станоўчая дынаміка росту аб'ёмаў грузавых перавозак ва ўвозе, вывазе і транзіце. Так, аб'ём перавезеных грузаў па беларуска-літоўскіх міждзяржаўных стыкавых пунктах за 2017 год склаў 33,4 млн тон, або 115% да 2016 года.

Адбыўся абмен інфармацыяй аб рабоце, якая праводзіцца па прыцягненні новых грузапатокаў, у тым ліку за кошт аптымізацыі тарыфных умоў на перавозкі грузаў. Бакі адзначылі важнасць каардынацыі сумесных дзеянняў па стварэнні прывабных умоў для развіцця чыгуначных перавозак у зносінах Беларусь—Літва—Калінінградская вобласць. Таксама былі закрануты пытанні перавозкі кантэйнераў цягніком камбінаванага транспарту «Вікінг» і прымянення электронных юрыдычна значных дакументаў пры перавозцы парожніх і гружаных вагонаў і кантэйнераў.

У тым, што тычыцца пасажырскіх перавозак, па выніках работы за 2017 год у зносінах Беларусь—Літва міжнароднымі пасажырскімі цягнікамі перавезена 285,9 тыс. пасажыраў, гэта на 4,7% менш, чым у 2016 годзе. Варта адзначыць, што больш за 106 000 праязных дакументаў у гэтых зносінах (37,4%) былі аформлены з выкарыстаннем сеткі Інтэрнэт. Удзельнікі сустрэчы вызначылі напрамкі далейшага ўзаемадзеяння па прыцягненню пасажырапатоку.

Таксама праграмай мерапрыемства было прадугледжана абмеркаванне пытанняў арганізацыі прыёму/перадачы грузавых цягнікоў, вагонаў і кантэйнераў праз памежныя чыгуначныя пераходы, работы лакаматываў і лакаматыўных брыгад на прыгранічных участках, узаемадзеяння ў вытворчай сферы.

 

Iнфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год