28 сакавіка 2018 года ў Мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў адбыўся 3-ці галіновы этап Рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу творчасці рабочых калектываў «Новыя імёны Беларусі — 2018»
29 сакавіка 2018
Арганізатарам мерапрыемства выступіў Беларускі прафесійны саюз работнікаў транспарту і камунікацый.
У чатырох з пяці намінацый конкурсу першыя месцы занялі чыгуначнікі. Так у намінацыі «Вакал — ансамбль» першае месца было прысуджана вакальнаму ансамблю пад кіраўніцтвам Генадзя Лявонава Культурна-спартыўнага цэнтра Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі, у намінацыі «Мастацкае слова» — машыністу Аляксандру Шышкову і памочніку машыніста Аляксандру Царыкаву лакаматыўнага дэпо Орша, у намінацыі «харэаграфія» — шоў-балету «Капрыз» , які складаецца з работнікаў Жлобінскага вагоннага дэпо і Жлобінскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі, у намінацыі «Інструментальны жанр» — Станіславу Салаўёву — слесару-рамонтніку СМП № 391 ААТ «Дарбудмантажтрэст».
Высокую ацэнку выканальніцкаму майстэрству ўдзельнікаў конкурсу даў начальнік упраўлення па распрацоўцы і рэалізацыі спецпраектаў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Сяргей Камадей. Усім удзельнікам конкурсу старшыня Беларускага прафесійнага саюза работнікаў транспарту і камунікацый Уладзімір Рынг уручыў дыпломы, памятныя статуэткі і прызы ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Пераможцы конкурсу прадставяць чыгуначную галіну на рэспубліканскім узроўні.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2018 год