Падчас вясновых школьных канікул Беларуская чыгунка праводзіць мерапрыемства «Дзеці і бяспека»
26 сакавіка 2018
З 23 сакавіка па 1 красавіка на ўсіх аддзяленнях дарогі павышаную ўвагу ўдзеляць папярэджванню і прафілактыцы дзіцячага траўматызму. У цэнтры ўвагі — дзеці і падлеткі, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках. Работнікі Беларускай чыгункі сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў праводзяць рэйды па кантролі і выдаленні школьнікаў з тэрыторыі аб'ектаў чыгуначнага транспарту. Таксама падлеткам і іх бацькам нагадаюць аб правілах паводзін на чыгунцы.
З пачатку 2018 года на Беларускай чыгунцы адбылося 20 выпадкаў невытворчага траўматызму (гэта на 2 здарэння менш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года).
Сярод іх — 7 выпадкаў траўміравання і 13 здарэнняў са смяротным зыходам, у тым ліку загінуў 1 непаўнагадовы.
БЧ нагадвае — чыгунка — крыніца падвышанай небяспекі. У большасці выпадкаў да трагедый прыводзіць невыкананне грамадзянамі правілаў паводзін на чыгунцы і нядбайнае стаўленне да ўласнага жыцця і здароўя. Асноўныя прычыны траўміравання і гібелі людзей — пераход у неўстаноўленых месцах, знаходжанне на аб'ектах чыгуначнага транспарту ў стане алкагольнага ап'янення, а таксама размовы па мабільным тэлефоне і праслухоўванне музыкі ў навушніках падчас перасячэння чыгуначных пуцей.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2018 год