На Беларускай чыгунцы вызначылі лепшую арганізацыю і лепшае працоўнае месца па ахове працы
05 сакавіка 2018
На Беларускай чыгунцы падведзены вынікі агляду-конкурсу «Лепшая арганізацыя Беларускай чыгункі па ахове працы, культуры вытворчасці і добраўпарадкаванні тэрыторыі» за 2017 год. Першае месца сярод аддзяленняў магістралі заняў калектыў Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі, другога месца ўдастоена Мінскае аддзяленне чыгункі, а трэцяе месца прысуджана Гомельскаму аддзяленню БЧ.
Сярод арганізацый і адасобленых структурных падраздзяленняў магістралі першае месца заняў калектыў Канструктарска-тэхнічнага цэнтра Беларускай чыгункі, другое прысуджана Пуцявой машыннай станцыі № 117, трэцяе месца ў Дзяржаўнага прадпрыемства «Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр» Беларускай чыгункі. Акрамя таго, працоўнае месца аператара станкоў з праграмным кіраваннем Рэльсасварачнага цягніка № 10 станцыі Орша Беларускай чыгункі прызнана лепшым працоўным месцам па ахове працы і культуры вытворчасці за 2017 год.
Беларуская магістраль надае вялікую ўвагу паляпшэнню ўмоў і аховы працы, выкананню гігіенічных нарматываў, памяншэнню і ліквідацыі дзеяння шкодных вытворчых фактараў за кошт укаранення новай тэхнікі і абсталявання, удасканалення нарматыўна-прававой базы, больш шырокага выкарыстання сродкаў індывідуальнай абароны.
Так у 2017 годзе на Беларускай чыгунцы выкананы шэраг арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў, накіраваных на паляпшэнне ўмоў і аховы працы, што дазволіла прывесці ў адпаведнасць з патрабаваннямі санітарна-гігіенічных нарматываў 130 працоўных месцаў і палепшыць умовы працы для 642 работнікаў, 723 працоўных месцы выведзена з шкодных і (або) небяспечных умоў працы. На выкананне мерапрыемстваў па паляпшэнні ўмоў і аховы працы накіравана каля 12 млн руб.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2018 год