16—18 сакавіка зборная каманда Беларускай чыгункі прыме ўдзел у 1-м этапе рэспубліканскай спартакіяды Мінтранса
12 сакавіка 2018
Спаборніцтвы праводзяцца з мэтай павышэння эфектыўнасці фізічнага выхавання ў калектывах арганізацый галіны.
Першы этап галіновай рэспубліканскай спартакіяды сярод структурных падраздзяленняў і арганізацый Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь адбудзецца 16—18 сакавіка на «Фізкультурна-аздараўленчай базе Федэрацыі прафсаюзаў» у пасёлку Ждановічы Мінскага раёна. Гонар чыгуначнікаў будуць адстойваць 21 прадстаўнік беларускай магістралі. Ім трэба будзе пазмагацца ў 6 дысцыплінах: лыжныя гонкі, валейбол, шахматы, настольны тэніс, більярд і гіравы спорт.
Другі этап спартакіяды пройдзе ў маі—чэрвені 2018 года. Летам спартсмены паспаборнічаюць у плаванні, лёгкаатлетычным кросе, дартсе, міні-футболе і стральбе. Па выніках двух этапаў спаборніцтва будзе вызначана каманда-пераможца, а таксама пераможцы ў асабістым заліку.
Трэба адзначыць, што зборная каманда Беларускай чыгункі з 2008 года штогод з'яўляецца пераможцам галіновай рэспубліканскай спартакіяды сярод структурных падраздзяленняў і арганізацый Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.
Iнфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ