Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

15 сакавіка ў Мінску адбыліся перамовы кіраўнікоў Беларускай чыгункі і ПАТ «Укрзалізніця»

16 сакавіка 2018

Беларускі бок прадстаўляў Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў, украінскі — в. а. Старшыні праўлення ПАТ «Укрзалізніця» Яўген Краўцоў. Удзельнікі сустрэчы падвялі вынікі работы па перавозках грузаў і пасажыраў у зносінах Беларусь—Украіна ў 2017 годзе і абмеркавалі перспектывы іх развіцця ў 2018 годзе. Было адзначана, што ў 2017 годзе сфарміравалася станоўчая дынаміка росту аб'ёмаў грузавых перавозак ва ўвозе, вывазе і транзіце. Так аб'ём перавезеных грузаў па беларуска-ўкраінскіх міждзяржаўных стыкавых пунктах за 2017 год склаў 18,6 млн тон, або 126,8% да 2016 года. У тым, што тычыцца пасажырскіх зносін па выніках работы за 2017 год у зносінах Беларусь—Украіна міжнароднымі пасажырскімі цягнікамі перавезена 333,8 тыс. пасажыраў, што склала 106,3% да ўзроўню 2016 года. У рамках перамоў таксама абмяркоўваліся пытанні далейшага развіцця міжнародных чыгуначных пасажырскіх зносін паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай, бакі абмяняліся інфармацыяй аб мерах, якія прымаюцца, у тым ліку ў сферы тарыфнай палітыкі, і маркетынгавых ініцыятывах.

Таксама праграмай мерапрыемства было прадугледжана абмеркаванне пытанняў арганізацыі прыёму/перадачы грузавых цягнікоў, вагонаў і кантэйнераў праз памежныя чыгуначныя пераходы, работы лакаматываў і лакаматыўных брыгад на прыгранічных участках, узаемнага выкарыстання парку грузавых вагонаў. Беларускі бок праінфармаваў аб праведзеных работах па электрыфікацыі чыгуначных участкаў за 2011—2017 гады, пастаўках новага электрарухомага саставу і аб планах па электрыфікацыі ўчастка Жлобін—Калінкавічы—Барбараў у 2018—2020 гадах у адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай развіцця транспартнага комплексу Рэспублікі Беларусь на 2016—2020 гады.

Па завяршэнні перамоў было падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве ў арганізацыі і ажыццяўленні міжнародных пасажырскіх і грузавых перавозак праз беларуска-ўкраінскую дзяржаўную мяжу і трыманне чыгуначнай інфраструктуры прыгранічных участкаў.

 

Iнфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год