З 20 сакавіка ў Беларусі падаражэў праезд у цягніках гарадскіх ліній і рэгіянальных ліній эканомкласа. З 1 красавіка падаражэе праезд у цягніках рэгіянальных ліній бізнес-класа і міжрэгіянальных ліній
20 сакавіка 2018
Павышэнне кошту праезду ў цягніках гарадскіх, рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній прадугледжана Пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 21.12.2017 № 61 «Аб унясенні змяненняў у Пастанову Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь ад 27.09.2016 №29», афіцыйна апублікаванай на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь pravo.by 20.03.2018 за № 8/32924.
Кошт праезду цягнікамі гарадскіх ліній узрос у сярэднім на 2—6% у залежнасці ад тарыфнага пояса, у якім пасажыр праязджае. Напрыклад, кошт праезду цягнікамі гарадскіх ліній у межах аднаго тарыфнага пояса (Мінск—Беларусь, Мінск—Гарадзішча, Мінск—Міханавічы) павялічыўся на 2 капейкі і складае 0,90 руб. У межах двух тарыфных паясоў (Мінск—Рудзенск, Мінск—Смалявічы) кошт праезду павялічыўся на 6 капеек і складае 1,10 руб.
Кошт праезду цягнікамі рэгіянальных ліній эканомкласа ўзрос на 24% і складае:
— 0,20 руб. за першую зону (замест 0,16 руб.);
— 0,02 руб. за кожны дадатковы кіламетр (замест 0,016 руб.).
Акрамя таго, з 1 красавіка павышаюцца тарыфы на перавозкі:
— цягнікамі міжрэгіянальных ліній эканомкласа на 24%;
— цягнікамі рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній бізнес-класа на 32%.
Апошні раз тарыфы на праезд чыгуначным транспартам унутры Рэспублікі Беларусь павышаліся 26 снежня 2015 года. Больш падрабязную інфармацыю аб кошту праезду ў цягніках гарадскіх, рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній можна атрымаць на сайце www.rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефонах даведачных службаў.
Iнфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2018 год