Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

13 сакавіка ў Мінску адбылася Міжнародная канферэнцыя «Рынак чыгуначных паслуг: лагістыка, экспедзіраванне, тарыфы»

14 сакавіка 2018

Пытанні развіцця і ўдасканалення рынку транспартных паслуг, павышэння якасці абслугоўвання кліентаў абмеркавалі ўдзельнікі Міжнароднай канферэнцыі «Рынак чыгуначных паслуг: лагістыка, экспедзіраванне, тарыфы», якая прайшла ў Мінску 13 сакавіка.

Адкрыў сустрэчу першы намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Ігар Шылаў. Ён расказаў прысутным аб тым, як на дадзеным этапе ідуць справы з грузавымі перавозкамі на БЧ, а таксама якая праводзіцца работа для забеспячэння канкурэнтаздольнасці чыгуначнага транспарту на ўнутраным і знешнім рынках. У прыватнасці, Беларуская чыгунка ў цяперашні час вядзе актыўную работу па павышэнні прывабнасці чыгуначнага транспарту, прымаюцца меры па павышэнню хуткасці дастаўкі грузаў, удасканальваецца ўзаемадзеянне з Дзяржаўным мытным камітэтам Рэспублікі Беларусь з мэтай скарачэння часу кантрольных аперацый на знешніх межах ЕАЭС, укараняюцца сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі. Акрамя таго, Ігар Шылаў таксама адзначыў важкую ролю экспедытарскіх кампаній у працэсе арганізацыі перавозак грузаў па Беларускай чыгунцы. Сёння каля 45% ад агульных аб'ёмаў перавозак ажыццяўляецца з удзелам экспедытараў.

У міжнароднай канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 110 прадстаўнікоў чыгуначных адміністрацый, транспартна-экспедытарскіх арганізацый, ліцэнзаваных перавозчыкаў і інш.

У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў форуму былі таксама пытанні фарміравання тарыфнай палітыкі і маркетынгавай стратэгіі ў 2018 годзе, удасканалення тэхналогіі ўзаемадзеяння з кліентамі, інфармацыйнага забеспячэння ў мэтах павышэння якасці абслугоўвання і канкурэнтнай прывабнасці паслуг чыгуначнага транспарту і інш.

Прадстаўнікі Беларускай чыгункі пазнаёмілі прысутных з сістэмай арганізацыі перавозачнага працэсу на БЧ, а таксама праінфармавалі аб выніках работы беларускай магістралі па перавозцы грузаў у міжнародных зносінах у мінулым годзе і планах на 2018 год.

Трэба адзначыць, што сёння Беларуская чыгунка — гэта сучасная транспартная сістэма, якая забяспечвае больш за 64% грузаабароту Рэспублікі Беларусь. На чыгунке функцыянуе 350 станцый, у тым ліку 9 сартавальных, 27 грузавых, 12 участковых, 3 пасажырскіх і 1 пасажырская тэхнічная станцыя.

Аб'ём перавозак грузаў у 2017 годзе склаў 146,3 млн тон, або 115,4% да 2016 года. У параўнанні з 2016 годам перавезена на 19,5 млн тон грузаў больш, грузаабарот павялічаны на 18,1% у параўнанні з 2016 годам і выкананы на ўзроўні 48,5 млрд т-км.

 

Iнфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год