Карпаратыўныя навіны
Красавік
-
28 красавіка 2018Каманда Беларускай чыгункі атрымала перамогу ў чэмпіянаце па пажарна-выратавальным спорце Федэральнага агенцтва чыгуначнага транспарту Расіі
Зборная каманда Беларускай чыгункі заняла першае месца ў адборачных спаборніцтвах Сёмага чэмпіянату па пажарна-выратавальным спорце Федэральнага агенцтва чыгуначнага транспарту, якія прайшлі 25, 26 красавіка ў г. Падольску Маскоўскай вобласці на базе вучэбнага цэнтра МНС Расіі.
Гэтыя спаборніцтвы праводзяцца з мэтай папулярызацыі дзейнасці ведамаснай пажарнай аховы Расіі і пазаштатных пажарных фарміраванняў на Беларускай чыгунцы, павышэння прафесійнага майстэрства ратавальнікаў-пажарных, а таксама развіцця і ўмацавання вучэбнай і матэрыяльна-тэхнічнай базы для заняткаў пажарна-выратавальным спортам і падрыхтоўкі членаў добраахвотных пажарных дружын.
Чытаць далей… -
28 красавіка 2018Відэанавіны Беларускай чыгункі, красавік 2018 (Выпуск 82)
Сёння ў выпуску:
— Перамовы, абмеркаванне ўмоў і новыя прапановы. Беларуская чыгунка прадставіла свой транзітны патэнцыял на міжнароднай транспартнай выстаўке ў Маскве;
— Майстры сваёй справы. Адбылося ўзнагароджанне пераможцаў конкурсаў «Лепшы па прафесіі» і пераможцаў галіновага спаборніцтва 2017 году;
— Прыгажосць і кампетэнтнасць. Карону «Міс стальных магістраляў 2018» уручылі ў Мінску;
— Лятаючы мяч — у горадзе над Сожам. Першынство Беларускай чыгункі па валейболе сярод жаночых каманд аддзяленняў разыгралі у Гомелі;
— Дастойная змена. Высокі ўзровень ведаў паказалі юныя чыгуначнікі ў конкурсе па інтэлектуальных гульнях.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Чытаць далей… -
26 красавіка 2018Беларускія чыгуначнікі выканаюць аўтарскія і бардаўскія песні ў Лідзе
28 красавіка ў 12:00 у Доме культуры чыгуначнікаў горада Ліды адбудзецца фестываль аўтарскай і бардаўскай песні «Звініце гітарныя струны» сярод работнікаў арганізацый Беларускай чыгункі. Фестываль праводзіцца ў рамках Года малой Радзімы з мэтай садзейнічання развіццю творчага патэнцыялу самабытных аўтараў і выканаўцаў, прыцягнення да актыўных заняткаў аматарскай мастацкай творчасцю работнікаў арганізацый БЧ, а таксама абмену вопытам работы ў папулярызацыі жанру аўтарскай і бардаўскай песні.
У фестывалі прынімаюць удзел выканаўцы аўтарскай і бардаўскай песні – пераможцы адборачных тураў, якія адбыліся на ўсіх аддзяленнях Беларускай чыгункі. Усяго 22 работніка Беларускай чыгункі.
Чытаць далей… -
24 красавіка 2018Відэанавіны Беларускай чыгункі, красавік 2018 (Выпуск 81)
Сёння ў выпуску:
- Перспектывы транскантынентальных сухапутных перавозак. У Мінску адбылося другое пасяджэнне Сумеснай рабочай групы па перавозках кантэйнернымі цягнікамі ў зносінах Кітай—Еўропа.
- Беларуская чыгунка заключыла Мемарандум аб узаемаразуменні з вядучай лагістычнай кампаніяй Кітая.
- Летняя пуцявая кампанія: акцэнт на якасць. Гатоўнасць да сезону абмеркавалі на выязным Тэхніка-эканамічным савеце.
- Алгарытмы бяспекі. Узаемадзеянне розных службаў пры адключэннях ў дарожнай энергасістэме адпрацавалі ў Мінску.
- Бясплатны доступ да сеткі Wi-Fi з'явіўся ў дызель-цягніках ДП3 на маршрутах Мінск—Полацк, Мінск—Ліда і Мінск—Вільнюс.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Чытаць далей… -
23 красавіка 2018Дзіцячая чыгунка імя К.С. Заслонава 29 красавіка адкрые чарговы сезон
Дзіцячая чыгунка імя К.С. Заслонава Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі (ДЧ) 29 красавіка адкрые свой 63-і сезон.
Першы цягнік «Сталічны экспрэс» адправіцца з перона станцыі «Заслонава» у 11.00. Ён правязе пасажыраў па традыцыйным маршруце — ад станцыі «Заслонава» праз станцыю «Піянерская» да станцыі «Сасновы Бор» і назад. Перад адпраўленнем саставу ў 9.00 на станцыі пройдзе ўрачыстая лінейка юных чыгуначнікаў.
У гэтым годзе на працягу летняга перыяду кожную нядзелю на станцыі «Заслонава» пасажыры змогуць паглядзець канцэрт калектываў аматарскай мастацкай творчасці Мінскага палаца культуры і спорту чыгуначнікаў.
Да Дня Перамогі рыхтуецца асобная канцэртная праграма. Яна будзе арганізавана 9 мая на станцыі «Заслонава».
Чытаць далей… -
23 красавіка 2018Больш за 64 тысячы работнікаў Беларускай чыгункі прынялі ўдзел у Рэспубліканскім суботніку
Для арганізацыі і правядзення суботніка на БЧ была створана рабочая група. У яе склад увайшлі кіраўніцтва Беларускай чыгункі і Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў, сакратар галіновага камітэта ГА «БРСМ» Беларускай чыгункі.
Усе аддзяленні беларускай магістралі наводзілі парадак на замацаваных тэрыторыях. Асаблівая ўвага надавалася ўборцы воінскіх пахаванняў і помнікаў, размешчаных побач з аб'ектамі чыгуначнага транспарту. Акрамя таго, работнікі БЧ займаліся добраўпарадкаваннем і падрыхтоўкай да летняга перыяду дзіцячых аздараўленчых цэнтраў, санаторыяў, чысцілі ад смецця паласу адводу. Члены пярвічных арганізацый ГА «БРСМ» БЧ наводзілі парадак на тэрыторыі Дзіцячай чыгункі імя К.С.Заслонава РУП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі».
Беларуская чыгунка зарабіла на суботніку і пералічыла ў бюджэт амаль 180 тысяч беларускіх рублёў.
Чытаць далей… -
20 красавіка 2018Беларуская чыгунка ўзнагародзіла лепшых работнікаў галіны
20 красавіка ў Мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў дарожнага конкурсу «Лепшы па прафесіі на чыгуначным транспарце» і галіновага спаборніцтва за 2017 год.
У конкурсе «Лепшы па прафесіі на чыгуначным транспарце» у 2017 годзе прымалі ўдзел больш за 120 работнікаў галіны. Гэта праваднікі пасажырскіх вагонаў, білетныя касіры, дзяжурныя па станцыі, дыспетчары, машыністы лакаматываў і іх памочнікі, электрамеханікі і прадстаўнікі многіх іншых розных прафесій і спецыяльнасцяў. Па выніках конкурсу пераможцамі прызнаны 124 самых адказных, што прадэманстравалі найлепшыя вынікі ў сваёй працоўнай дзейнасці, чыгуначніка.
Яшчэ адной добрай традыцыяй на Беларускай чыгунцы з'яўляецца правядзенне штогадовага галіновага спаборніцтва, па выніках якога вызначаюцца лепшыя калектывы аддзяленняў, прамысловых прадпрыемстваў і адасобленых структурных падраздзяленняў.
Па выніках мінулага года сярод аддзяленняў дарогі пераможцам прызнана Магілёўскае аддзяленне, якое другі год запар становіцца лідэрам галіны. Другога месца па выніках за 2017 год удастоена Баранавіцкае аддзяленне дарогі.
Сярод унітарных прадпрыемстваў пераможцам стаў калектыў дзяржаўнага прадпрыемства «БТЛЦ», які з трэцяга месца ў мінулым годзе, дзякуючы выкананым паказчыкам, у гэтым годзе заняло лідзіруючую пазіцыю. Другое месца прысуджана РУП «Дарвадаканал», трэцяе месца заваявала УП «Белжелдорснаб».
Чытаць далей… -
20 красавіка 2018Беларуская чыгунка ўзнагароджана Ганаровай граматай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі
Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі ўзнагародзіла працоўны калектыў Беларускай чыгункі за значныя заслугі ў сацыяльнай, культурнай і спартыўнай сферах, а таксама ў развіцці прафсаюзнага руху Беларусі Ганаровай граматай і настольным знакам.
Цырымонія ўзнагароджання адбылася 20 красавіка ў Упраўленні Беларускай чыгункі. Заслужаную ўзнагароду Кіроўцу БЧ Уладзіміру Марозаву ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыла намеснік Старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Алена Манкевіч.
Беларуская чыгунка надае вялікую ўвагу развіццю культуры і спорту, актыўна ўдзельнічае ў фестывалях і конкурсах, якія праводзяцца Федэрацыяй прафсаюзаў.
Чытаць далей… -
19 красавіка 2018Беларуская чыгунка ўпершыню прыме ўдзел у чэмпіянаце Федэральнага агенцтва чыгуначнага транспарту па пажарна-выратавальным спорце Расіі
Адборачныя спаборніцтвы Сёмага чэмпіянату Федэральнага агенцтва чыгуначнага транспарту па пажарна-ратавальным спорце пройдуць 25, 26 красавіка ў г. Падольску Маскоўскай вобласці (Расійская Федэрацыя) на базе вучэбнага цэнтра МНС Расіі. Яны праводзяцца з мэтай папулярызацыі дзейнасці ведамаснай пажарнай аховы Расіі і пазаштатных пажарных фарміраванняў на Беларускай чыгунцы, павышэння прафесійнага майстэрства выратавальнікаў-пажарных, а таксама развіцця і ўмацавання вучэбнай і матэрыяльна-тэхнічнай базы для заняткаў пажарна-выратавальным спортам і падрыхтоўкі членаў добраахвотных пажарных дружын.
У спаборніцтвах прымуць удзел 5 каманд ратавальнікаў-пажарных чыгунак Расіі і зборная каманда Беларускай чыгункі.
Чытаць далей… -
14 красавіка 2018Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыме ўдзел у XXXIII пасяджэнні Канферэнцыі Генеральных дырэктараў (адказных прадстаўнікоў) чыгунак АСЧ
Пасяджэнне Канферэнцыі Генеральных дырэктараў (адказных прадстаўнікоў) чыгунак АСЧ адбудзецца 16—20 красавіка 2018 г. у г. Дананге (Сацыялістычная Рэспубліка В'етнам). Дэлегацыю беларускай магістралі на міжнародным форуме ўзначаліць першы намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Ігар Шылаў.
Згодна парадку дня XXXIII Пасяджэння Канферэнцыі плануецца разгледзець больш за 15 пытанняў: аб выніках работы Камісіі АСЧ па грузавых, пасажырскіх перавозак, па інфраструктуры і рухомым саставе за 2017 год. Прагучаць справаздачы пастаянных рабочых груп АСЧ за 2017 год па кадзіраванню і інфарматыцы, па фінансавых і разліковых пытаннях. Будзе нададзена ўвага пытанню падрыхтоўкі Міжнароднай Канвенцыі па прыняцці тэксту Канвенцыі аб прамых міжнародных чыгуначных зносінах. Прадугледжаны справаздачы аб дзейнасці АСЧ за 2017 год і аб праграме работы на 2018 год, аб членстве ў АСЧ Рэспублікі Карэя, аб папярэднім парадку дня, даце і месцы правядзення XXXIV Пасяджэння КГД. Таксама ўдзельнікі Канферэнцыі разгледзяць пытанні аб праграме работы АСЧ на 2019 год і наступныя гады, бюджэт Камітэта АСЧ, размеркаванні пасад у кіраўніцтве Камітэта АСЧ, старшыняў і спецыялістаў у рабочых органах АСЧ, пачынаючы з 1 ліпеня 2018 года, прызначэнне кіраўніцтва Камітэта АСЧ.
Чытаць далей… -
14 красавіка 2018«Міс стальных магістраляў 2018» выбралі ў Мінску
Конкурс прафесійнага майстэрства «Міс стальных магістраляў 2018» сярод правадыроў пасажырскіх вагонаў Беларускай чыгункі адбыўся 12 красавіка ў Мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў.
За ганаровае званне змагаліся 6 канкурсантак, якія занялі прызавыя месцы ў аддзяленчаскіх конкурсах.
Конкурс праводзіўся ў чатыры этапы: «Прафесіяналы сваёй справы» (неабходна было прадэманстраваць прафесійныя навыкі), «Чаго толькі не бывае ў шляху!» (На сцэне неабходна было разыграць гумарыстычную сцэнку-мініяцюру з жыцця правадыроў пасажырскіх вагонаў), «Касцюмная фантазія» ( канкурсантцы трэба было прадставіць арыгінальны касцюм правадыра пасажырскіх вагонаў) і «Я родам з Беларусі» (Конкурс праводзіўся на беларускай мове, удзельніцы ў народных касцюмах павінны былі прадэманстраваць веданне традыцый і культурнай спадчыны Беларусі. З прапанаваных экспанатаў выставы выбраць тыя прадметы, якія былі пазначаны ў білетах канкурсантак, а затым абараніць свой адказ адпаведным нумарам мастацкай самадзейнасці).
Чытаць далей… -
13 красавіка 2018На святочныя выхадныя Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі ў зносінах Мінск—Камунары
Для забеспячэння перавозак пасажыраў у зносінах Мінск—Камунары—Мінск у перыяд святочных дзён у красавіку і маі прызначаны дадатковыя цягнікі: № 694 Мінск—Камунары, які адпраўляецца з Мінска 14 і 28 красавіка, і № 642 Камунары—Мінск, які адпраўляецца з Камунар 17 красавіка, 1 мая.
Цягнік № 694 будзе адпраўляцца з Мінска ў 16:20 і прыбываць у Камунары ў 23:42. Ён будзе ісці з прыпынкамі на станцыях Жодзіна, Барысаў, Талочын, Орша-Цэнтральная, Цёмны лес, Ходасы, Крычаў-1, Клімавічы.
Цягнік № 642 будзе адпраўляцца з Камунар у 14:50 і прыбываць у Мінск у 22:21. Ён будзе ісці з прыпынкамі на станцыях Клімавічы, Крычаў-1, Ходасы, Цёмны лес, Пагодзіна, Орша-Цэнтральная і Мінск-Пасажырскі.
Усяго з улікам попыту пасажыраў на перавозкі Беларускай чыгункай на красавіцкія і майскія святы і выхадныя дні ў межах Рэспублікі Беларусь дадаткова прызначан 91 цягнік, у міжнародных зносінах — 16 цягнікоў.
Больш падрабязную інфармацыю пра прызначаныя дадатковыя цягнікі і час іх адпраўлення можна атрымаць на сайце www.rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефоне даведачнай службы 105.
Чытаць далей… -
11 красавіка 2018Чыгуначнікі 7 краін абмяркоўваюць у Мінску перспектывы развіцця кантэйнерных перавозак паміж Усходам і Захадам
10 красавіка ў Мінску адкрылася пасяджэнне Сумеснай рабочай групы па перавозках кантэйнернымі цягнікамі ў зносінах Кітай—Еўропа. Сумесная рабочая група (СРГ) была створана з мэтай рэалізацыі Пагаднення аб паглыбленні супрацоўніцтва па арганізацыі кантэйнерных цягнікоў у зносінах Кітай—Еўропа, заключанага ў 2017 годзе паміж чыгункамі 7 краін — Кітая, Беларусі, Германіі, Казахстана, Манголіі, Польшчы і Расіі. Сімвалічна, што падпісанне сямістаронняга Пагаднення завяршылася роўна год таму — у красавіку 2017 года таксама ў г. Мінску.
«На працягу апошніх гадоў для Беларускай чыгункі аб'ёмы кантэйнерных перавозак у зносінах Кітай—Еўропа—Кітай штогод падвойваюцца. У 2017 годзе яны склалі 257 тысяч кантэйнераў ДФЭ. Безумоўна, гэтаму спрыяла праведзеная ў рамках Пагаднення работа», — адзначыў на адкрыцці другога пасяджэння СРГ Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў. Ён павітаў удзельнікаў і яшчэ раз падкрэсліў важнасць дыялогу, неабходнасць выразнай, зладжанай і ўзгодненай работы ўсіх удзельнікаў перавозачнага працэсу.
«Значны рост аб'ёмаў перавозак кантэйнернымі цягнікамі ў зносінах Кітай—Еўропа даў вялікі штуршок злучэнню інфраструктуры краін Азіі і Еўропы, садзейнічаючы гандлёва-эканамічным сувязям паміж краінамі, па тэрыторыях якіх праходзяць маршруты перавозак, падвышаючы даходнасць чыгунак гэтых краін», — заявіў на адкрыцці другога пасяджэння СРГ намеснік генеральнага дырэктара Кітайскіх чыгунак Лю Чжэньфан. Ён паведаміў, што на працягу 2017 года ў зносінах Кітай—Еўропа было арганізавана 3673 кантэйнерных цягніка, кошт перавезеных тавараў склаў 16 млрд долараў ЗША. У цяперашні час кантэйнерныя цягнікі звязваюць 43 горада Кітая з 41 горадам у 13 краінах Еўропы.
Чытаць далей… -
10 красавіка 2018Беларуская чыгунка падпісала Мемарандум аб узаемаразуменні з вядучай лагістычнай кампаніяй Кітая
9 красавіка ў Мінску адбыліся перамовы кіраўніцтва Беларускай чыгункі з кіраўніцтвам кампаніі DHL Global Forwarding China, падраздзялення міжнароднай кампаніі DHL, аднаго з лідэраў сусветнага лагістычнага рынку. У перамовах прынялі ўдзел Уладзімір Марозаў, Начальнік Беларускай чыгункі, Келвін Леўнг, генеральны дырэктар DHL Global Forwarding Asia Pacific, Стыў Хуанг, генеральны дырэктар DHL Global Forwarding China, і Зафер Энгін, член савета дырэктараў і дырэктар па развіцці бізнэсу DHL Global Forwarding China.
У ходзе перагавораў бакі абмеркавалі пытанні арганізацыі перавозак грузаў арганізаванымі кантэйнернымі цягнікамі ў зносінах Кітай—Еўропа—Кітай. Як паведаміў Уладзімір Марозаў, рэалізацыя ініцыятывы «Адзін пояс — адзін шлях», а таксама будаўніцтва пад Мінскам індустрыяльнага парку «Вялікі камень» з'яўляецца стымулюючым фактарам для развіцця кантэйнерных перавозак у зносінах Кітай—Еўропа—Кітай і Кітай—Беларусь—Кітай. У 2017 годзе праз тэрыторыю Беларусі прайшло больш за 3000 кантэйнерных цягнікоў. Агульны аб'ём транспарціроўкі грузаў у кантэйнерах у зносінах Кітай‑ЕС‑Кітай склаў 257 тысяч кантэйнераў ДФЭ, гэта ў 2 разы вышэй, чым ў 2016 годзе.
Чытаць далей… -
10 красавіка 2018Фотакарэспандэнт Цэнтра навукова-тэхнічнай інфармацыі Беларускай чыгункі — пераможца конкурсу «Беларускі майстар-2018»
Фотакарэспандэнт Цэнтра навукова-тэхнічнай інфармацыі Беларускай чыгункі Аляксандр Бачыла атрымаў перамогу ў Рэспубліканскім конкурсе прафесійнага майстэрства «Беларускі майстар-2018» па прафесіі: «Фатограф».
У конкурсе прымалі ўдзел фатографы-прафесіяналы, якія з'яўляюцца членамі прафсаюза.
Спаборніцтва праводзілася ў два этапы. На першы этап было прыслана 25 заявак ад прафесійных фатографаў з усёй рэспублікі. Удзельнікі прадставілі сваё майстэрства партрэтнай фатаграфіі і рэпартажнай здымкі. Фотакарэспандэнт Цэнтра навукова-тэхнічнай інфармацыі прыслаў на конкурс 20 работ на чыгуначную, спартыўную тэматыку, а таксама фота дзяцей, пасажыраў Беларускай чыгункі і інш. У фінал, які адбыўся 6 красавіка, выйшлі 7 прафесіяналаў: па адным прадстаўніку ад усіх абласцей Беларусі і горада Мінска. Аляксандр Бачыла прадстаўляў сталіцу нашай краіны.
Чытаць далей… -
09 красавіка 2018Штодзённыя перасадачныя зносіны Мінск—Брэст—Варшава карыстаюцца ўстойлівым попытам: Беларуская чыгунка падвяла вынікі першых трох месяцаў 2018 года
У цэлым з моманту адкрыцця перасадачных зносін 10 снежня 2017 года паміж Мінскам і Варшавай перавезена ўжо больш за 27 000 пасажыраў. У гэтым годзе пасажырапаток маршруту паміж дзвюма сталіцамі з перасадкай у Брэсце застаецца стабільным — штомесяц яго выбіраюць больш за 7000 пасажыраў. Прычым па ліку білетаў, прададзеных з Мінска ў Варшаву і назад, назіраецца парытэт — гэта кажа пра запатрабаванасць перавозкі ў абодвух напрамках.
Дадзены праект арганізаваны ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва паміж Беларускай чыгункай і АТ «ПКП Інтэрсіці» (Польшча) у мэтах удасканалення транспартнага абслугоўвання пасажыраў. Цягнікі па маршруце Мінск—Брэст—Варшава і назад курсіруюць штодня. Перасадка ў Брэсце з цягніка ў цягнік ажыццяўляецца на адной і той жа платформе Варшаўскага боку вакзала (з аднаго боку тут размешчаны пуці шырокай каляі 1520 мм, а з другога — заходнееўрапейскай — 1435 мм). Пагранічны і мытны кантроль праводзіцца непасрэдна ў складзе цягніка Польскіх чыгунак.
Чытаць далей… -
03 красавіка 201810—11 красавіка ў Мінску адбудзецца другое пасяджэнне Сумеснай рабочай групы па перавозках кантэйнернымі цягнікамі ў зносінах Кітай—Еўропа
Сумесная рабочая група створана з мэтай рэалізацыі Пагаднення, заключанага паміж чыгункамі Кітая, Беларусі, Германіі, Казахстана, Манголіі, Польшчы і Расіі аб паглыбленні супрацоўніцтва па арганізацыі кантэйнерных цягнікоў у зносінах Кітай—Еўропа (далей — Пагадненне). Падпісанне сямістаронняга Пагаднення завяршылася ў красавіку 2017 г. у г. Мінску. Дзейнасць Сумеснай рабочай групы накіравана на развіццё чыгуначных транспартных маршрутаў у зносінах Кітай—Еўропа і чыгуначнай інфраструктуры, стварэнне транспартна-лагістычных аб'ектаў, забеспячэнне бесперашкоднага пропуску кантэйнерных цягнікоў з Кітая ў Еўропу і ўдасканаленне працэсаў арганізацыі перавозак.
Чытаць далей… -
02 красавіка 2018Гомельскія чыгуначніцы — пераможцы першынства Беларускай чыгункі па валейболе
Гомельскія чыгуначніцы атрымалі бліскучую перамогу ў першынстве Беларускай чыгункі па валейболе сярод жаночых каманд аддзяленняў БЧ. Турнір адбыўся 31 сакавіка—1 красавіка на базе Культурна-спартыўнага комплексу Гомельскага аддзялення чыгункі. Перамогу зборнай камандзе прынеслі Таццяна Калюк, Кацярына Гузава, Алёна Якімава, Вікторыя Сівак, Вікторыя Колб, Алёна Макарэўчук, Юлія Куц і Ганна Жукава.
Другое месца занялі прадстаўніцы Магілёўскага аддзялення чыгункі. Трэцяе месца ў каманды Баранавіцкага аддзялення.
Чытаць далей…