Беларуская чыгунка ўпершыню прыме ўдзел у чэмпіянаце Федэральнага агенцтва чыгуначнага транспарту па пажарна-выратавальным спорце Расіі
19 красавіка 2018
Адборачныя спаборніцтвы Сёмага чэмпіянату Федэральнага агенцтва чыгуначнага транспарту па пажарна-ратавальным спорце пройдуць 25, 26 красавіка ў г. Падольску Маскоўскай вобласці (Расійская Федэрацыя) на базе вучэбнага цэнтра МНС Расіі. Яны праводзяцца з мэтай папулярызацыі дзейнасці ведамаснай пажарнай аховы Расіі і пазаштатных пажарных фарміраванняў на Беларускай чыгунцы, павышэння прафесійнага майстэрства выратавальнікаў-пажарных, а таксама развіцця і ўмацавання вучэбнай і матэрыяльна-тэхнічнай базы для заняткаў пажарна-выратавальным спортам і падрыхтоўкі членаў добраахвотных пажарных дружын.
У спаборніцтвах прымуць удзел 5 каманд ратавальнікаў-пажарных чыгунак Расіі і зборная каманда Беларускай чыгункі.
Удзельнікам трэба будзе пераадолець стометровую паласу з перашкодамі, правесці паказальныя выступы ў ўздыме па штурмавой лесвіцы ў акно 4 паверха вучэбнай вежы, а таксама прыняць удзел у спаборніцтвах па пажарнай эстафеце (4х100 м) і баявым разгортванні.
Зборную каманду Беларускай чыгункі будуць прадстаўляць 9 лепшых членаў добраахвотных пажарных дружын Беларускай чыгункі.
Камандзе-пераможцу будзе ўручаны пераходны Кубак і памятны прыз, акрамя таго, будуць вызначаны пераможцы па кожным з відаў спаборніцтваў.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2018 год