Фотакарэспандэнт Цэнтра навукова-тэхнічнай інфармацыі Беларускай чыгункі — пераможца конкурсу «Беларускі майстар-2018»
10 красавіка 2018
Фотакарэспандэнт Цэнтра навукова-тэхнічнай інфармацыі Беларускай чыгункі Аляксандр Бачыла атрымаў перамогу ў Рэспубліканскім конкурсе прафесійнага майстэрства «Беларускі майстар-2018» па прафесіі: «Фатограф».
У конкурсе прымалі ўдзел фатографы-прафесіяналы, якія з'яўляюцца членамі прафсаюза.
Спаборніцтва праводзілася ў два этапы. На першы этап было прыслана 25 заявак ад прафесійных фатографаў з усёй рэспублікі. Удзельнікі прадставілі сваё майстэрства партрэтнай фатаграфіі і рэпартажнай здымкі. Фотакарэспандэнт Цэнтра навукова-тэхнічнай інфармацыі прыслаў на конкурс 20 работ на чыгуначную, спартыўную тэматыку, а таксама фота дзяцей, пасажыраў Беларускай чыгункі і інш. У фінал, які адбыўся 6 красавіка, выйшлі 7 прафесіяналаў: па адным прадстаўніку ад усіх абласцей Беларусі і горада Мінска. Аляксандр Бачыла прадстаўляў сталіцу нашай краіны.
У фінале канкурсантам неабходна было правесці павільённую здымку фотамадэлі на працягу 30 мінут. Затым там жа на кампутары самастойна выбраць 5 лепшых кадраў для прадстаўлення кампетэнтнаму журы.
Па выніках двух тураў 1 месца было прысуджана фотакарэспандэнту Цэнтра навукова-тэхнічнай інфармацыі Беларускай чыгункі Аляксандру Бачыла. Другое месца заняла спецыяліст па сувязях з грамадскасцю РУП «Гроднаэнерга» Аксана Северная. Прыз за 3-е месца дастаўся фотакарэспандэнту газеты «Гомельская праўда» Аляксею Герасіменка.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2018 год