Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Больш за 64 тысячы работнікаў Беларускай чыгункі прынялі ўдзел у Рэспубліканскім суботніку

23 красавіка 2018

Для арганізацыі і правядзення суботніка на БЧ была створана рабочая група. У яе склад увайшлі кіраўніцтва Беларускай чыгункі і Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў, сакратар галіновага камітэта ГА «БРСМ» Беларускай чыгункі.

Усе аддзяленні беларускай магістралі наводзілі парадак на замацаваных тэрыторыях. Асаблівая ўвага надавалася ўборцы воінскіх пахаванняў і помнікаў, размешчаных побач з аб'ектамі чыгуначнага транспарту. Акрамя таго, работнікі БЧ займаліся добраўпарадкаваннем і падрыхтоўкай да летняга перыяду дзіцячых аздараўленчых цэнтраў, санаторыяў, чысцілі ад смецця паласу адводу. Члены пярвічных арганізацый ГА «БРСМ» БЧ наводзілі парадак на тэрыторыі Дзіцячай чыгункі імя К.С.Заслонава РУП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі».

Беларуская чыгунка зарабіла на суботніку і пералічыла ў бюджэт амаль 180 тысяч беларускіх рублёў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год