Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Беларуская чыгунка ўзнагародзіла лепшых работнікаў галіны

20 красавіка 2018

20 красавіка ў Мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў дарожнага конкурсу «Лепшы па прафесіі на чыгуначным транспарце» і галіновага спаборніцтва за 2017 год.

У конкурсе «Лепшы па прафесіі на чыгуначным транспарце» у 2017 годзе прымалі ўдзел больш за 120 работнікаў галіны. Гэта праваднікі пасажырскіх вагонаў, білетныя касіры, дзяжурныя па станцыі, дыспетчары, машыністы лакаматываў і іх памочнікі, электрамеханікі і прадстаўнікі многіх іншых розных прафесій і спецыяльнасцяў. Па выніках конкурсу пераможцамі прызнаны 124 самых адказных, што прадэманстравалі найлепшыя вынікі ў сваёй працоўнай дзейнасці, чыгуначніка.

Яшчэ адной добрай традыцыяй на Беларускай чыгунцы з'яўляецца правядзенне штогадовага галіновага спаборніцтва, па выніках якога вызначаюцца лепшыя калектывы аддзяленняў, прамысловых прадпрыемстваў і адасобленых структурных падраздзяленняў.

Па выніках мінулага года сярод аддзяленняў дарогі пераможцам прызнана Магілёўскае аддзяленне, якое другі год запар становіцца лідэрам галіны. Другога месца па выніках за 2017 год удастоена Баранавіцкае аддзяленне дарогі.

Сярод унітарных прадпрыемстваў пераможцам стаў калектыў дзяржаўнага прадпрыемства «БТЛЦ», які з трэцяга месца ў мінулым годзе, дзякуючы выкананым паказчыкам, у гэтым годзе заняло лідзіруючую пазіцыю. Другое месца прысуджана РУП «Дарвадаканал», трэцяе месца заваявала УП «Белжелдорснаб».

Сярод калектываў арганізацый Беларускай чыгункі і адасобленых структурных падраздзяленняў вызначаны 25 пераможцаў.

Заслужаныя ўзнагароды пераможцам уручыў Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў. Ён падзякаваў чыгуначнікаў за плённую работу, адданасць абранай прафесіі, вернасць традыцыям і працавітасць. Уладзімір Марозаў таксама адзначыў уклад кожнага работніка галіны ў забеспячэнне бесперабойнай работы Беларускай чыгункі: «Кожны з вас паасобку і мы ўсе разам ўносім дастойны ўклад у развіццё Беларускай чыгункі і нашай дзяржавы ў цэлым, забяспечваючы своечасовую перавозку пасажыраў і грузаў. За 1 квартал гэтага года перавезена амаль 38 млн тон грузаў і больш за 16 млн пасажыраў, грузаабарот склаў 12 639 млн т-км, пасажыраабарот — 1326 млн пасс.-км. Упэўнены, што прафесійныя веды і вопыт прысутных у зале, а таксама ўсіх працаўнікоў магістралі дазволяць вырашаць любыя самыя складаныя задачы, якія стаяць перад Беларускай чыгункай».

Трэба адзначыць, што БЧ адна з нямногіх арганізацый Рэспублікі Беларусь, дзе працуюць работнікі парадку 300 прафесій і спецыяльнасцяў. Агульная колькасць працоўных складае больш за 70 тысяч чалавек. Штогод у калектыў прыходзіць каля 1,5 тысяч маладых спецыялістаў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год