«Міс стальных магістраляў 2018» выбралі ў Мінску
14 красавіка 2018
Конкурс прафесійнага майстэрства «Міс стальных магістраляў 2018» сярод правадыроў пасажырскіх вагонаў Беларускай чыгункі адбыўся 12 красавіка ў Мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў.
За ганаровае званне змагаліся 6 канкурсантак, якія занялі прызавыя месцы ў аддзяленчаскіх конкурсах.
Конкурс праводзіўся ў чатыры этапы: «Прафесіяналы сваёй справы» (неабходна было прадэманстраваць прафесійныя навыкі), «Чаго толькі не бывае ў шляху!» (На сцэне неабходна было разыграць гумарыстычную сцэнку-мініяцюру з жыцця правадыроў пасажырскіх вагонаў), «Касцюмная фантазія» ( канкурсантцы трэба было прадставіць арыгінальны касцюм правадыра пасажырскіх вагонаў) і «Я родам з Беларусі» (Конкурс праводзіўся на беларускай мове, удзельніцы ў народных касцюмах павінны былі прадэманстраваць веданне традыцый і культурнай спадчыны Беларусі. З прапанаваных экспанатаў выставы выбраць тыя прадметы, якія былі пазначаны ў білетах канкурсантак, а затым абараніць свой адказ адпаведным нумарам мастацкай самадзейнасці).
Трэба адзначыць, што сёлетні конкурс праводзіўся ў новым фармаце. Разам з канкурсанткамі на сцэне выступалі іх калегі па рабоце.
Па выніках конкурсу журы прыняло аднагалоснае решение — ганаровае званне «Міс стальных магістраляў 2018» прысудзіць правадыру пасажырскага вагона Гомельскага вагоннага ўчастка Яне Цішкевіч, уладальніцы звання «Віцэ-Міс стальных магістраляў 2015».
Звання «Віцэ-Міс стальных магістраляў 2018» удастоена правадыр пасажырскага вагона Брэсцкага вагоннага ўчастка Анастасія Шэлемава.
Прыз за волю да перамогі ад сацыяльнага партнёра Беларускай чыгункі — Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў — атрымала правадыр пасажырскага вагона Магілёўскага вагоннага ўчастка Аксана Башкірава.
Акрамя таго, калектыву Мінскага вагоннага ўчастка быў уручаны прыз за згуртаванасць і камандны дух.
Конкурс «Міс стальных магістраляў» праводзіцца на Беларускай чыгунцы з мэтай папулярызацыі і павышэння прэстыжу прафесій чыгуначнага транспарту з 1997 года.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2018 год