Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Лепшых па прафесіі на чыгуначным транспарце вызначылі на Беларускай чыгунцы

05 красавіка 2018

На Беларускай чыгунцы падвялі вынікі конкурсу на званне «Лепшы па прафесіі на чыгуначным транспарце». Конкурс штогод праводзіцца на БЧ з мэтай стымулявання вынікаў работы і павышэння майстэрства работнікаў.

Па выніках 2017 года ў прафесійным спаборніцтве прынялі ўдзел прадстаўнікі больш за 120 розных прафесій і спецыяльнасцяў. Гэта работнікі, якія з'яўляюцца прыкладам у выкананні службовага абавязку, бездакорна забяспечваюць бяспеку руху цягнікоў, выконваюць бяспечныя ўмовы працы, працоўную і выканальніцкую дысцыпліну, праяўляюць высокую культуру абслугоўвання пасажыраў, а таксама якія паказалі найвышэйшыя вынікі ў працы і г. д. Сярод пераможцаў конкурсу: праваднікі пасажырскіх вагонаў і білетныя касіры, дзяжурныя па станцыі і дыспетчары, машыністы лакаматываў і іх памочнікі, электрамеханікі і прадстаўнікі многіх іншых розных прафесій і спецыяльнасцяў.

Па выніках конкурсу на званне «Лепшы па прафесіі на чыгуначным транспарце» пераможцамі прызнаны 124 работніка беларускай магістралі.

Ушанаванне пераможцаў адбудзецца напярэдадні Свята працы — 1 мая. Дыпломы лепшым работнікам магістралі ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыць Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў.

Трэба адзначыць, што сёння сямідзесяцітысячны калектыў Беларускай чыгункі прадстаўлены работнікамі 300 розных прафесій і спецыяльнасцяў. Штогод на БЧ прыходзіць каля 1,5 тысяч маладых спецыялістаў.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год