Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

На святочныя выхадныя Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі ў зносінах Мінск—Камунары

13 красавіка 2018

Для забеспячэння перавозак пасажыраў у зносінах Мінск‑Камунары‑Мінск у перыяд святочных дзён у красавіку і маі прызначаны дадатковыя цягнікі: № 694 Мінск—Камунары, які адпраўляецца з Мінска 14 і 28 красавіка, і № 642 Камунары—Мінск, які адпраўляецца з Камунар 17 красавіка, 1 мая.

Цягнік № 694 будзе адпраўляцца з Мінска ў 16:20 і прыбываць у Камунары ў 23:42. Ён будзе ісці з прыпынкамі на станцыях Жодзіна, Барысаў, Талочын, Орша-Цэнтральная, Цёмны лес, Ходасы, Крычаў-1, Клімавічы.

Цягнік № 642 будзе адпраўляцца з Камунар у 14:50 і прыбываць у Мінск у 22:21. Ён будзе ісці з прыпынкамі на станцыях Клімавічы, Крычаў-1, Ходасы, Цёмны лес, Пагодзіна, Орша-Цэнтральная і Мінск-Пасажырскі.

Усяго з улікам попыту пасажыраў на перавозкі Беларускай чыгункай на красавіцкія і майскія святы і выхадныя дні ў межах Рэспублікі Беларусь дадаткова прызначан 91 цягнік, у міжнародных зносінах — 16 цягнікоў.

Больш падрабязную інфармацыю пра прызначаныя дадатковыя цягнікі і час іх адпраўлення можна атрымаць на сайце www.rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефоне даведачнай службы 105.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год