Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Каманда Беларускай чыгункі атрымала перамогу ў чэмпіянаце па пажарна-выратавальным спорце Федэральнага агенцтва чыгуначнага транспарту Расіі

28 красавіка 2018

Зборная каманда Беларускай чыгункі заняла першае месца ў адборачных спаборніцтвах Сёмага чэмпіянату па пажарна-выратавальным спорце Федэральнага агенцтва чыгуначнага транспарту, якія прайшлі 25, 26 красавіка ў г. Падольску Маскоўскай вобласці на базе вучэбнага цэнтра МНС Расіі.

Гэтыя спаборніцтвы праводзяцца з мэтай папулярызацыі дзейнасці ведамаснай пажарнай аховы Расіі і пазаштатных пажарных фарміраванняў на Беларускай чыгунцы, павышэння прафесійнага майстэрства ратавальнікаў-пажарных, а таксама развіцця і ўмацавання вучэбнай і матэрыяльна-тэхнічнай базы для заняткаў пажарна-выратавальным спортам і падрыхтоўкі членаў добраахвотных пажарных дружын.

У чэмпіянаце па пажарна-выратавальным спорце Федэральнага агенцтва чыгуначнага транспарту Расіі каманда Беларускай чыгункі прымала ўдзел упершыню. Зборную каманду БЧ на чэмпіянаце прадстаўлялі начальнік пажарнага аварыйна-выратавальнага цягніка на станцыі Гомель Аляксей Пракапенка, ратавальнікі-пажарныя пажарнага аварыйна-выратавальнага цягніка на станцыі Гомель Яўген Агафонаў і Сяргей Брэднеў, машыніст крана аднаўленчага цягніка станцыі Гомель Аляксандр Беспяты, майстар па эксплуатацыі і рамонту машын і механізмаў Гомельскай дыстанцыі пуці Дзяніс Капранаў, электрамеханік сувязі Гомельскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Андрэй Карыцкі, інжынер-тэхнолаг Гомельскага вагоннага дэпо Аляксандр Атока, майстар участка дэфектаскапіі Баранавіцкай дыстанцыі пуці Аляксей Гладкі і начальнік варты пажарнага аварыйна-выратавальнага цягніка на станцыі Магілёў Аляксей Макоўскі.

У стаметровай паласе з перашкодамі і ў спаборніцтвах па пажарнай эстафеце (4х100м) беларускія чыгуначнікі паказалі найлепшы вынік, а ў баявым разгортванні занялі 2 месца, саступіўшы толькі камандзе Бранскага атрада па пажарна-выратавальным спорце Федэральнага агенцтва чыгуначнага транспарту Расіі. У выніку зборная Беларускай чыгункі паднялася на вышэйшую прыступку п'едэстала гонару.

На другім месцы пяціразовы чэмпіён Федэральнага агенцтва чыгуначнага транспарту па пажарна-выратавальным спорце Расіі аб'яднаны маскоўскі атрад. Трэцяе месца ў прадстаўнікоў спецыяльнага атрада па пажарна-выратавальным спорце Федэральнага агенцтва чыгуначнага транспарту Расіі.

Усяго ў спаборніцтвах прынялі ўдзел 5 каманд ратавальнікаў-пажарных чыгунак Расіі і зборная каманда Беларускай чыгункі.

За перамогу ў чэмпіянаце камандзе беларускай магістралі ўручаны медалі, Кубак і памятныя прызы ад кіраўніцтва Федэральнага агенцтва чыгуначнага транспарту Расіі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год