Беларуская чыгунка разгледзіць пытанні падрыхтоўкі да летніх пуцявых работ на выязным пасяджэнні тэхніка-эканамічнага савета ў Гомелі
28 сакавіка 2018
Выязное пасяджэнне тэхніка-эканамічнага савета (ТЭС) Беларускай чыгункі пройдзе 30 сакавіка на базе Пуцявой машыннай станцыі № 116 пад старшынствам Начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава.
На пасяджэнні ТЭС будуць разгледжаны пытанні падрыхтоўкі да летніх пуцявых работ у 2018 годзе, развіцця тэхнічнай дыягностыкі аб'ектаў інфраструктуры Беларускай чыгункі. Сярод асноўных тэм парадку дня планаванне відаў рамонтаў пуцей, гатоўнасць да работ спецыяльных пуцявых машын, правядзенне капітальных рамонтаў штучных збудаванняў на БЧ і шэраг іншых.
У 2018 годзе развіццё пуцявой гаспадаркі Беларускай чыгункі будзе накіравана на забеспячэнне бяспекі руху цягнікоў, паляпшэнне стану пуці, павышэнне скорасцей руху цягнікоў у міжабласных зносінах. На працягу года плануецца адрамантаваць аднаўленчым рамонтам больш за 160 км пуці, сярэднім рамонтам ‑ 200 км пуці, а таксама абкласці 244 км плецей бясстыкавага пуці.
Эфектыўны, якасны рамонт пуці і штучных збудаванняў з'яўляецца неабходнай умовай устойлівага функцыянавання чыгуначнага транспарту, забеспячэння бяспекі руху. Беларуская чыгунка праводзіць мэтанакіраваную і сістэмную работу ў гэтым напрамку.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2018 год