Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прызначыла дадатковы цягнік у зносінах Мінск—Полацк

01 сакавіка 2018

Беларуская чыгунка ў мэтах пашырэння транспартных сувязяў паміж сталіцай і рэгіянальнымі цэнтрамі рэспублікі прызначыла з 3 сакавіка цягнік рэгіянальных ліній бізнес-класа № 749 Мінск—Полацк.

Са станцыі Мінск-Пасажырскі цягнік № 749 будзе адпраўляцца ў 06 гадзін 30 мінут і прыбываць на станцыю Полацк у 10 гадзін 36 мінут. У шляху руху будзе рабіць прыпынак на станцыях: Маладзечна, Вілейка, Параф'янаў, Круляўшчызна, Падсвілле.

Назад цягнік будзе адпраўляцца са станцыі Полацк у 15 гадзін 51 мінуту і прыбываць у Мінск тым жа маршрутам у 20 гадзін 10 мінут.

Кошт праезду ў купэйным вагоне складае 8 руб. 98 кап., у плацкартным вагоне — 6 руб. 52 кап.

Таксама Беларуская чыгунка інфармуе, што ў сувязі з прызначэннем цягніка № 749 часткова карэктуецца расклад асобных цягнікоў на гэтым напрамку.

Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе цягнікоў можна атрымаць на афіцыйным Інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі www. rw.by, а таксама па тэлефонах даведачнай службы.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год