Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

29 сакавіка на Беларускай чыгунцы пройдзе «Адзіны дзень пасажыра»

29 сакавіка 2018

Беларуская чыгунка працягвае зносіны з кліентамі ў фармаце «Адзінага дня пасажыра». Першая сустрэча у 2018 годзе адбудзецца 29 сакавіка з 14.00 да 17.00 на чыгуначных вакзалах ва ўсіх абласных цэнтрах, а таксама ў Баранавічах і Оршы. У «Адзіным дні пасажыра» прымуць удзел спецыялісты пасажырскай службы Упраўлення Беларускай чыгункі, кіраўнікі і спецыялісты аддзяленняў дарогі, а таксама начальнікі вакзалаў. Месцы правядзення мерапрыемстваў у залах чакання вакзалаў у Мінску, Брэсце, Баранавічах, Віцебску, Гомелі, Гродне, Магілёве і Оршы будуць аформлены ў адзіным вядомым стылі. Галоўная мэта такіх зносін ‑ вывучэнне думкі спажыўцоў транспартных паслуг, забеспячэнне зваротнай сувязі з пасажырамі ‑ гэта спрыяе далейшаму развіццю пасажырскіх перавозак. Адказы на пытанні, зададзеныя падчас папярэдніх «Адзіных дзён пасажыра», размяшчаюцца на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі.

«Адзіны дзень пасажыра» з 2015 года рэгулярна праводзіцца на Беларускай чыгунцы ў апошні чацвер трэцяга месяца кожнага квартала. У 2018 годзе сустрэчы на вакзалах пройдуць 29 сакавіка, 28 чэрвеня, 27 верасня і 27 снежня.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год