Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дарагія жанчыны!

07 сакавіка 2018

Ад усяго сэрца віншуем вас са святам Вясны.

І няхай за акном бушуе мяцеліца і завіруха, а зіма не хоча ўступаць свае пазіцыі, ваша прыгажосць і любоў саграваюць нашы сэрцы і душы, і толькі вам пад сілу ў гэтыя марозныя дні стварыць цяпло і ўтульнасць у нашых дамах і сем'ях.

Сімвалічна, што гэты дзень звязваюць з пачаткам абнаўлення, з самымі смелымі марамі і надзеямі на перамены да лепшага, рамантыкай і любоўю. І сонечнае надвор'е апошніх дзён яркае таму пацвярджэнне.

Гэта цудоўны час, калі ажывае прырода, становяцца цяплей узаемаадносіны паміж людзьмі, нараджаюцца новыя планы і новыя думкі.

Гэта ваш дзень, мілыя жанчыны, бо жанчына — сімвал жыцця і ўвасабленне ўсяго самага светлага і прыгожага ў свеце. Мацярынства, любоў, пяшчота, клопат і вернасць — вось самыя лепшыя рысы, уласцівыя жанчынам. Вы розныя — надзейныя і непрадказальныя, мудрыя і эмацыянальныя, працавітыя і творчыя — пры гэтым кожная з вас па-свойму прыгожая, безумоўна ўнікальная для сваёй сям'і і блізкіх.

Дарагія калегі, дзелавыя партнёры, пасажыры і нашы паважаныя ветэраны Беларускай чыгункі! Прыміце самыя шчырыя і самыя цёплыя віншаванні з Днём жанчын — 8 Марта! Дзякуем вам за прыгажосць і чароўнасць, разуменне і цярпенне. Няхай у вашай душы заўсёды квітнее вясна, а шчасце, любоў і поспех будуць вашымі нязменнымі спадарожнікамі! І хай цёплая атмасфера гэтага цудоўнага вясновага свята сагравае вашы сэрцы, а мужчыны выконваюць усе вашы патаемныя жаданні! Моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, радасці Вам і Вашым блізкім!

 

Начальнік Беларускай чыгункі У.М. Марозаў

Старшыня Аб'яднанай галіновай
прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў В.У. Страмук

Старшыня арганізацыі ветэранаў Беларускай чыгункі С.П. Гогалеў

Да спісу навін за 2018 год