Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка за 2 месяцы 2018 года перавезла больш за 24 млн тон грузаў і больш за 10 млн пасажыраў

07 сакавіка 2018

Беларуская чыгунка за 2 месяцы 2018 года перавезла больш за 24 млн тон грузаў і больш за 10 млн пасажыраў

Па папярэдніх даных Беларускай чыгункай у студзені—лютым гэтага года было перавезена 24,1 млн тонаў грузаў, што склала 120,3% да аналагічнага перыяду 2017 года.

За люты 2018 года чакаемы аб'ём перавозак грузаў складае 12 млн тон або 113,7% да ўзроўню лютага 2017 года.

Акрамя таго, паводле аператыўных даных у студзені—лютым 2018 года БЧ забяспечыла пагрузку каля 14 млн тон грузаў (122,3% да студзеня—лютага 2017 года). У лютым пагрузка грузаў па дарозе склала 113,2% да ўзроўню лютага 2017 года.

У лютым гэтага года выкананне паказчыка «тарыфны грузаабарот» склала амаль 4 млрд тарыфных т-км або 113,9% да лютага мінулага года. За 2 месяцы 2018 года тарыфны грузаабарот узрос на 21,6% у параўнанні з аналагічным перыядам 2017 года.

У студзені—лютым 2018 года ва ўсіх відах зносін было перавезена 10.3 млн пасажыраў, што складае 101,7% да студзеня—лютага 2017 года. Пасажыраабарот — 830 млн або 100,8% да аналагічнага перыяду мінулага года. Аб'ём пасажырскіх перавозак забяспечаны ва ўсіх відах зносін.

Аб'ём перавозак пасажыраў за люты 2018 года — 4,9 млн чалавек ці 101,1% да лютага 2017 года.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год