Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка падвяла вынікі акцыі «Стоп - заяц!»

23 кастрычніка 2018

19 кастрычніка Беларуская чыгунка правяла акцыю «Стоп — заяц!», накіраваную на павышэнне культуры праезду пасажыраў у цягніках. Ініцыятарам выступіў галіновы камітэт ГА «БРСМ» беларускай магістралі.

Усяго ў акцыі прынялі ўдзел каля 250 работнікаў Беларускай чыгункі, з іх 166 членаў галіновага камітэта ГА «БРСМ» Беларускай чыгункі, а таксама супрацоўнікі аддзелаў унутраных спраў на транспарце.

Падчас акцый кантроль за наяўнасцю праязных дакументаў (білетаў) у пасажыраў быў ажыццёўлены па прыбыцці і адпраўкі ў 36 цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа.

Усяго было выяўлена 3 безбілетных пасажыра, 59 пасажыраў былі накіраваныя ў білетную касу і выпраўным касірам для набыцця праязных дакументаў.

Таксама ў ходзе правядзення акцыі пасажырам было ўручана больш за 2 тыс. тэматычных памятак з інфармацыяй аб правілах праезду ў цягніках.

Трэба адзначыць, што з кожным годам назіраецца зніжэнне колькасці безбілетных пасажыраў, што сведчыць аб павышэнні культуры праезду ў цягніках.

Беларуская чыгунка заклікае пасажыраў адказна ставіцца да карыстання паслугамі чыгуначнага транспарту і своечасова аплачваць праезд!

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год