Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка за 9 месяцаў 2018 года павялічыла продаж білетаў праз Інтэрнэт на 21%

11 кастрычніка 2018

У студзені—верасні 2018 года на сайце Беларускай чыгункі было аформлена больш 1,82 млн электронных білетаў, што на 21% больш, чым за аналагічны перыяд 2017 года.

Удзельная вага продажу білетаў праз Інтэрнэт (ад агульнай колькасці праязных дакументаў, аформленых праз АСК «Экспрэс» у білетных касах БЧ) у 2018 годзе склала 20%. Гэта значыць кожны пяты білет на цягнікі з нумараванымі месцамі — электронны. Павелічэнню колькасці рэалізаваных праязных дакументаў праз Інтэрнэт садзейнічае праводзімая чыгункай работа па ўдасканаленні сістэмы продажу.

Таксама ў пасажыраў павышаным попытам карыстаецца паслуга куплі білетаў праз плацежна-даведачныя тэрміналы самаабслугоўвання. За 9 месяцаў з іх выкарыстаннем быў рэалізаваны за 1 млн білетаў.

Нагадваем, што з мэтай пашырэння магчымасцяў і спосабаў аплаты праезду ў цягніках гарадскіх ліній з красавіка гэтага года дзейнічае новы спосаб аплаты з дапамогай смарт-карт з транспартнымі тарыфнымі адзінкамі. Папоўніць смарт-карту можна ў любой чыгуначнай касе па маршруце руху цягнікоў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год