Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Акцыя «Дзеці і бяспека» стартуе на Беларускай чыгунцы 23 кастрычніка

22 кастрычніка 2018

Напярэдадні і падчас восеньскіх школьных канікул з 23 кастрычніка па 8 лістапада Беларуская чыгунка традыцыйна правядзе комплекс мерапрыемстваў «Дзеці і бяспека». У гэтыя дні на ўсіх аддзяленнях Беларускай чыгункі асаблівую ўвагу нададуць папярэджанні дзіцячага траўматызму і гібелі непаўналетніх на аб'ектах чыгуначнага транспарту. Работнікі Беларускай чыгункі сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў правядуць рэйды, падчас якіх нададуць асаблівую ўвагу дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках.

На вакзалах і ў цягніках будзе арганізавана дадатковае інфармаванне грамадзян аб мерах бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

Таксама супрацоўнікі беларускай магістралі сустрэнуцца са школьнікамі ў навучальных установах, дзе правядуць тлумачальна-прафілактычныя гутаркі.

З пачатку года на Беларускай чыгунцы адбыўся 91 выпадак невытворчага траўматызму, што на 10 выпадкаў менш, чым за аналагічны перыяд 2017 года. Пацярпела 92 грамадзяніна, з іх 5 — непаўналетнія. Парадку 42% пацярпелых знаходзіліся на аб'ектах чыгуначнага транспарту ў стане алкагольнага ап'янення.

Па-ранейшаму асноўнымі прычынамі няшчасных выпадкаў застаюцца ігнараванне людзьмі элементарных мер бяспекі. У прыватнасці, знаходжанне ў зоне падвышанай небяспекі ў стане алкагольнага ап'янення, размовы па мабільным тэлефоне, знаходжанне ў навушніках пры пераходзе чыгуначных пуцей, парушэнне вадзіцелямі правілаў дарожнага руху пры перасячэнні чыгуначных пераездаў і г.д.

Беларуская чыгунка заклікае грамадзян быць больш уважлівымі на аб'ектах чыгуначнага транспарту і нагадвае аб адміністрацыйнай адказнасці за пераход чыгуначных пуцей або знаходжанні на іх у неўсталяваным месцы.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год