Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Валейбалісты Беларускай чыгункі атрымалі ўпэўненую перамогу ў адкрытым міжнародным турніры ў Брэсце

24 кастрычніка 2018

Адкрыты міжнародны турнір па валейболе з удзелам каманд замежных чыгуначных адміністрацый адбыўся ў Брэсце 18—21 кастрычніка. Яго арганізатары — Беларуская чыгунка і Аб'яднаная галіновая прафсаюзная арганізацыя чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў. Турнір праводзіцца ўжо ў 18-ы раз. Яго мэта — папулярызацыя і развіццё валейбола, а таксама абмен вопытам арганізацыі спартыўна-масавай работы паміж падраздзяленнямі фізічнай культуры і спорту Беларусі, Расіі і Славакіі.

За перамогу ў турніры змагаліся жаночыя і мужчынскія каманды Беларускай, Кастрычніцкай (Расійская Федэрацыя), Калінінградскай (Расійская Федэрацыя) чыгунак і зборныя каманды горада Гуменнэ (Славакія). У выніку першыя месцы ў спаборніцтве занялі жаночая і мужчынская каманды Беларускай чыгункі, на другім месцы валейбалісты Кастрычніцкай чыгункі, на трэцім — каманды Калінінградскай чыгункі.

Пераможцы спаборніцтва былі ўзнагароджаны кубкамі і дыпломамі, а ўсе ўдзельнікі атрымалі памятныя падарункі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год