Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

АТ «РЖД Лагістыка» і Беларуская чыгунка дамовіліся аб сумесным развіцці транзітных сэрвісаў чыгуначных перавозак

11 кастрычніка 2018

Шеньчжэнь, 11 кастрычніка — АТ «РЖД Лагістыка» і ГА «Беларуская чыгунка» дамовіліся аб узаемавыгадным супрацоўніцтве. Адпаведны мемарандум быў падпісаны на міжнароднай транспартна-лагістычнай выстаўке SILF-2018 у горадзе Шэньчжэнь (Кітай). Подпісы пад дакументам паставілі генеральны дырэктар АТ «РЖД Лагістыка» Вячаслаў Валентик і першы намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Ігар Шылаў.

Бакі дамовіліся праводзіць сумесную работу па развіцці транзітных кантэйнерных перавозак праз памежныя пераходы Брэст—Цярэспаль, Свіслач—Семянуўка і Брузгі—Кузніца Беластоцкая пры ўдзеле дзяржаўнага прадпрыемства «БТЛЦ». Таксама РЖДЛ і БЧ маюць намер удзельнічаць у рэалізацыі сэрвісу паскоранай дастаўкі дробных партый грузаў у багажных вагонах RailJet і арганізаваць на рэгулярнай аснове такія перавозкі на маршруце Пекін—Масква—Мінск усяго за 8 сутак. Яшчэ адным важным напрамкам супрацоўніцтва з'яўляецца праект па задзейнічанню ТЛЦ «Калядзічы» (г. Мінск) у якасці лагістычнага хаба для апрацоўкі кітайскіх грузапатокаў, якія ідуць у Еўропу. У гэтых і іншых праектах кампаніі дамовіліся сумесна выкарыстоўваць парк вагонаў для арганізацыі перавозак.

«Нягледзячы на ўражлівыя тэмпы росту аб'ёмаў транзітных перавозак у 2018 годзе транзітны патэнцыял Расіі і Беларусі выкарыстоўваецца зараз далёка не цалкам. З'яўленне новых сэрвісаў і пашырэнне інфраструктурных магчымасцяў даюць абедзвюм нашым кампаніям шанс унесці свой уклад у развіццё гэтага патэнцыялу. Мы бачым, што Кітай сёння вельмі зацікаўлены ў скарачэнні тэрмінаў дастаўкі, у тым ліку тавараў электроннага гандлю, і з'яўленні ў раёне кропак уваходу ў Еўропу сучасных і буйных размеркавальных цэнтраў, здольных вырашыць задачу кансалідацыі буйных партый грузаў, што паступаюць, і аператыўнага размеркавання больш дробных партый па тэрыторыі Еўропы. Разам з БЧ мы будзем працаваць над вырашэннем гэтай задачы», — адзначыў на цырымоніі падпісання генеральны дырэктар АТ «РЖД Лагістыка» Вячаслаў Валенцік.

«Беларуская чыгунка ўпэўненая, што супрацоўніцтва з АТ «РЖД Лагістыка» дазволіць даць дадатковы імпульс развіццю чыгуначных перавозак у нашых краінах і палепшыць сэрвіс для нашых кліентаў», — пракаментаваў падпісанне мемарандума першы намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Ігар Шылаў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год