Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Зборныя каманды Беларускай чыгункі паспяхова выступілі ў VI Адкрытым міжнародным Кубку НПФ «Дабрабыт» па валейболе

09 кастрычніка 2018

VI Адкрыты міжнародны Кубак НПФ «Дабрабыт» па валейболе сярод спартсменаў-ветэранаў чыгунак адбыўся з 4 па 7 кастрычніка ў горадзе Зеленаградску (Расія).

У мужчын за «золата» чэмпіянату змагаліся пераможца турніру 2017 года каманда з Латвіі і каманда з Калінінграда. Вынік гульні — 2:0 на карысць каманды «Лакаматыў" (Калінінград). Па выніках матчу пераможца мінулага года аказаўся толькі на трэцім месцы.

«Золата» турніру дасталася мужчынскай камандзе «Лакаматыў» (Калінінград) і жаночай камандзе «Лакаматыў» (Беларусь). «Серабро» — у мужчынскай каманды з Беларусі і ў жаночай каманды з Калінінграда «Лакаматыў 35+». «Бронза» — у мужчынскай і жаночай каманд з Латвіі.

Сапраўдным упрыгожаннем турніру, па традыцыі, стаў «Матч зорак», у якім ад Беларускай чыгункі прынялі ўдзел Павел Фамін, Ганна Шыла, Мікалай Зуйкевіч і Таццяна Калюка. Лепшыя гульцы чэмпіянату аб'ядналіся ў дзве каманды — «Зялёная субота» і «Ці ёсць пульс» і прадэманстравалі па-сапраўднаму бліскучую і захапляльную гульню. У напружанай барацьбе перамагла «Зялёная субота».

Лепшымі гульцамі спаборніцтваў, на думку арганізатараў, сталі начальнік агульнатэхнічнага аддзела Магілёўскага аддзялення дарогі Андрэй Зайцаў і Ганна Шыла. Лепшымі злучнымі прызнаныя загадчык аддзела культурна-спартыўнага цэнтра Брэсцкага аддзялення дарогі Валерый Буяк і інструктар-метадыст па фізкультурна-аздараўленчай, спартыўна-масавай рабоце Культурна-спартыўнага цэнтра Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі Ганна Шыла. Лепшым нападаючым прызнаны інжынер агульнатэхнічнага аддзела РУП «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі» Павел Фамін. Лепшай блакіруючай — эканаміст па рабоце аддзела арганізацыі работы і зарабатнай платы ЗАТ «Гомельскі вагонабудаўнічы завод» Алена Макарэўчук.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год