Дарагія ветэраны і работнікі Беларускай чыгункі! Паважаныя пасажыры, грузаўладальнікі і дзелавыя партнёры!
29 снежня 2018
Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з Новым 2019 годам і Калядамі!
Гэта самыя светлыя і радасныя святы ў нашым жыцці — сімвалы дабра і надзеі на тое, што ўсё добрае памножыцца, а самыя жаданыя планы і пачынанні абавязкова здзейсняцца!
У адыходзячым годзе калектыў Беларускай чыгункі шмат і плённа працаваў, удасканальваючы тэхналогію перавозачнага працэсу, развіваючы інфраструктуру, абнаўляючы рухомы састаў, укараняючы шматлікія інавацыі, накіраваныя на павышэнне канкурэнтаздольнасці і якасці аказваемых паслуг для пасажыраў і грузаадправіцеляў.
Дзякуючы гэтаму забяспечаны рост аб'ёмаў перавозак грузаў, павялічана прадукцыйнасць працы, створаны рэальныя ўмовы для далейшага развіцця чыгуначнага транспарту. Для тысяч прадпрыемстваў беларуская магістраль па-ранейшаму была надзейным дзелавым партнёрам, для мільёнаў пасажыраў — верным сябрам.
Разам з усёй краінай чыгуначнікі прымалі актыўны ўдзел у рэалізацыі мерапрыемстваў, прысвечаных Году малой радзімы, які ўдыхнуў у дзейнасць шматтысячнага калектыву галіны яшчэ больш дзелавітасці і энтузіязму, ўмацаваў добрыя традыцыі павагі да старэйшага пакалення, іх вопыту і мудрасці.
Для Беларускай чыгункі кожны новы год — гэта новыя планы і праекты. Ўпэўненыя, што іх рэалізацыя стане асновай для далейшага ўмацавання эканомікі дзяржавы і павышэння дабрабыту грамадства.
Новы год — гэта сямейнае свята. І мы шчыра жадаем усім шчасця і дабрабыту, узаемаразумення і гармоніі. Няхай нашы сем'і заўсёды будуць для нас крыніцай радасці і душэўнай раўнавагі, даруя цяпло хатняга ачага, сяброўскую падтрымку і любоў блізкіх людзей.
Асаблівую ўдзячнасць і самыя цёплыя віншаванні з надыходзячым Новым годам адрасуем нашым дарагім ветэранам і тым работнікам галіны, якія ў навагоднюю ноч будуць знаходзіцца на працоўным месцы.
Жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых працоўных поспехаў.
З Новым годам!
Начальнік Беларускай чыгункі У.М. Марозаў
Старшыня Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай
арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў В.У. Страмук
Старшыня арганізацыі ветэранаў Беларускай чыгункі С.П. Гогалеў
Да спісу навін за 2018 год