Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

22 студзеня Беларуская чыгунка правядзе Круглы стол у Мінску

09 снежня 2018

22 студзеня 2019 г. у г. Мінску Беларуская чыгунка праводзіць Круглы стол «Экспартны патэнцыял Рэспублікі Беларусь пры арганізацыі кантэйнерных перавозак у зносінах з Азербайджанскай Рэспублікай».

Беларуская чыгунка арганізуе мерапрыемства з мэтай прыцягнення дадатковых аб'ёмаў грузаў у зносінах Беларусь—Азербайджан. Таксама ў адпаведнасці з рашэннямі, прынятымі ў ходзе трохбаковай сустрэчы, якая прайшла ў снежні 2018 гадоў ў Баку, прадстаўнікоў Беларускай чыгункі, ЗАТ «Азербайджанскія чыгункі», ААТ «РЖД» па пытанні развіцця міжнароднага транспартнага калідора «Поўнач—Поўдзень».

У рабоце Круглага стала прымуць удзел кіраўніцтва БЧ, прадстаўнікі ААТ «РЖД», ЗАТ «Азербайджанскія чыгункі», прадстаўнікі грузаадправіцеляў і грузаатрымальнікаў, экспедытарскіх кампаній краін-удзельніц.

У рамках мерапрыемства Беларуская чыгунка правядзе прэзентацыю транзітнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь, азнаёміць удзельнікаў з тарыфнай палітыкай БЧ на 2019 фрахтавы год, а таксама магчымасцямі дзяржаўнага прадпрыемства «Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр» Беларускай чыгункі.

Таксама плануецца разгледзець пытанне па пошуку грузавой базы для перавозак па маршруце Мінск—Баку.

На рынку чыгуначных паслуг прасторы каляі 1520 найважнейшым фактарам, які фарміруе грузавую базу для транзітных перавозак, з'яўляецца гандлёва-эканамічны патэнцыял Расійскай Федэрацыі.

Прыярытэтнай задачай Беларускай чыгункі для рэалізацыі транзітнага патэнцыялу і забеспячэння транзітнай прывабнасці Рэспублікі Беларусь з'яўляецца мадэрнізацыя чыгуначнай інфраструктуры ў рамках II і IX Міжнародных транспартных калідораў.

Дарога штогод абнаўляе парк рухомага саставу, актыўна працягвае работу па электрыфікацыі новых участкаў чыгуначных ліній і ўкараненню лічбавых тэхналогій для павышэння канкурэнтаздольнасці перавозкі грузаў і пасажыраў.

Удзел у рабоце Круглага стала па папярэдняй рэгістрацыі, якую можна ажыццявіць на сайце БЧ www.rw.by.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год