Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

На Беларускай чыгунцы праходзіць акцыя «Дзеці і бяспека»

26 снежня 2018

З 24 снежня 2018 года па 7 студзеня 2019 года на Беларускай чыгунцы традыцыйна праводзіцца комплекс мерапрыемстваў «Дзеці і бяспека». На ўсіх аддзяленнях Беларускай чыгункі асаблівая ўвага надаецца папярэджанню дзіцячага траўматызму і гібелі непаўналетніх на аб'ектах чыгуначнага транспарту. Работнікі Беларускай чыгункі сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў праводзяць рэйды, падчас якіх надаюць асаблівую ўвагу дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках.

На вакзалах і ў цягніках арганізавана дадатковае інфармаванне грамадзян аб мерах бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

З пачатку года на Беларускай чыгунцы адбылося 112 выпадкаў невытворчага траўматызму, што на 8 выпадкаў менш, чым за аналагічны перыяд 2017 года. Пацярпелі 114 грамадзян, з іх 6 — непаўналетнія. Каля 40% пацярпелых знаходзіліся на аб'ектах чыгуначнага транспарту ў стане алкагольнага ап'янення.

Па-ранейшаму асноўнай прычынай няшчасных выпадкаў застаецца ігнараванне людзьмі элементарных мер бяспекі. У прыватнасці, знаходжанне ў зоне павышанай небяспекі ў стане алкагольнага ап'янення, размовы па мабільным тэлефоне, знаходжанне ў навушніках пры пераходзе чыгуначных пуцей, парушэнне вадзіцелямі правілаў дарожнага руху пры перасячэнні чыгуначных пераездаў і г. д.

Беларуская чыгунка заклікае грамадзян быць больш уважлівымі на аб'ектах чыгуначнага транспарту і нагадвае аб адміністрацыйнай адказнасці за пераход чыгуначных пуцей або знаходжанні на іх у неўсталяваным месцы.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год