Лепшы музей, пакой баявой і працоўнай славы і лепшую экспазіцыю чыгуначнай тэхнікі выберуць на Беларускай чыгунцы
07 снежня 2018
На Беларускай чыгунцы праводзіцца конкурс на лепшы музей, пакой баявой і працоўнай славы і лепшую экспазіцыю чыгуначнай тэхнікі па выніках працы за 2018 год.
Конкурс арганізаваны з мэтай развіцця традыцый і павышэння прэстыжу чыгуначных прафесій, укаранення прагрэсіўных тэхналогій і новых форм работы, папаўнення фондаў, якія прадстаўляюць асаблівую гістарычную каштоўнасць, афармлення экспазіцый, якія адлюстроўваюць баявыя і працоўныя заслугі чыгуначнікаў.
Заснавальнікі конкурсу — Беларуская чыгунка і Аб'яднаная галіновая прафсаюзная арганізацыя чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў.
Матэрыялы падаюцца ў камісію да 1 лютага 2019 года, вынікі конкурсу будуць падведзены да 25 лютага 2019 года.
Пры падвядзенні вынікаў конкурсу будуць улічвацца наяўнасць дзеючых музеяў і пакояў баявой і працоўнай славы ў аддзяленнях дарогі, колькасць адзінак захоўвання музейнага фонду, выяўленых і апрацаваных матэрыялаў па гісторыі транспарту ў архівах Рэспублікі Беларусь, папаўненне фондаў новымі музейнымі прадметамі, правядзенне выстаў па гісторыі БЧ і чыгуначнага транспарту, у тым ліку прысвечаных Году малой радзімы, наведвальнасць, удзел музеяў і пакояў баявой і працоўнай славы ў культурна-масавых мерапрыемствах, якія праводзяцца на БЧ, а таксама мерапрыемствах гарадскога, абласнога, раённага ўзроўняў, распрацоўку і правядзенне інтэрактыўных праграм і г. д.
Пераможцам конкурсу будуць уручаны памятныя дыпломы і грашовыя прэміі.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2018 год