Карпаратыўныя навіны
Студзень
-
29 студзеня 2019Рабочая сустрэча кіраўнікоў чыгунак — удзельнікаў праекта ОТЛК ЕРА прайшла ў Маскве
Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў прыняў удзел у рабочай сустрэчы кіраўнікоў чыгунак — удзельнікаў праекта ОТЛК ЕРА, якая адбылася 28 студзеня ў г. Маскве.
Сярод удзельнікаў сустрэчы старшыня праўлення — генеральны дырэктар ААТ «РЖД» Алег Белазёраў, Старшыня Праўлення АТ «НК» КТЖ «Сауат Мынбаеў, прэзідэнт АТ «ОТЛК ЕРА» (акцыянернае таварыства «Аб'яднаная транспартна-лагістычная кампанія — Еўразійскі чыгуначны альянс») Аляксей Гром.
Чытаць далей… -
24 студзеня 2019Беларуская чыгунка вызначыла асноўныя напрамкі сваёй дзейнасці па развіцці міжнароднага супрацоўніцтва у 2019 годзе
Беларуская чыгунка у 2019 годзе будзе развіваць міжнароднае супрацоўніцтва па розных напрамках.
Прыярытэтным для дарогі будзе вырашэнне пытанняў па павелічэнню аб'ёмаў міжнародных грузавых чыгуначных перавозак, уключаючы арганізацыю перавозак паскоранымі кантэйнернымі цягнікамі з выкарыстаннем магчымасцей транспартна-лагістычных магчымасцей дзяржаўнага прадпрыемства «Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр» Беларускай чыгункі, яго кампаній, заснаваных за мяжой, а таксама і магчымасцей «ОТЛК ЕРА». Будзе працягвацца работа па развіцці перавозак у зносінах Кітай—Еўропа—Кітай, а таксама Кітай—Беларусь—Кітай і супрацоўніцтва з рэзідэнтамі Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень» у транспартна-лагістычнай сферы і ў арганізацыі перавозак у міжнародных зносінах. Працягнецца прэзентацыя транспартна-лагістычных магчымасцей Беларускай чыгункі.
Чытаць далей… -
22 студзеня 2019Відэанавіны Беларускай чыгункі, студзень 2019 (Выпуск 98)
-
22 студзеня 201922 студзеня Беларуская чыгунка абмеркавала арганізацыю кантэйнерных перавозак па маршруце Мінск—Баку
22 студзеня 2019 г. у Упраўленні Беларускай чыгункі прайшоў Круглы стол на тэму: «Экспартны патэнцыял Рэспублікі Беларусь пры арганізацыі кантэйнерных перавозак у зносінах з Азербайджанскай Рэспублікай».
Беларуская чыгунка арганізавала мерапрыемства з мэтай прыцягнення дадатковых аб'ёмаў грузаў у зносінах Беларусь—Азербайджан, а таксама па пытанні развіцця міжнароднага транспартнага калідора «Поўнач—Поўдзень».
Чытаць далей… -
21 студзеня 2019Беларуская чыгунка за 2018 год павялічыла кантэйнерныя перавозкі ў напрамку Усход—Захад—Усход на 26%
Беларуская чыгунка на працягу 2018 года надавала асаблівую ўвагу перспектывам развіцця кантэйнерных перавозак, у напрамку Усход—Захад—Усход аб'ём якіх павялічаны на 26,3%, у тым ліку па нашаму стратэгічнаму напрамку Кітай—ЕС—Кітай на 28%.
За гэты перыяд у дадзеным напрамку перавезена 387,3 тыс. ДФЭ, у тым ліку 314,6 тыс. ДФЭ ў напрамку Кітай—ЕС—Кітай.
Чытаць далей… -
18 студзеня 2019Беларуская чыгунка заключыла кантракт на пастаўку 10 сучасных электрацягнікоў
18 студзеня ва Упраўленні Беларускай чыгункі адбылося падпісанне кантракту з кампаніяй ЗАТ «Штадлер Мінск» на закупку электрацягнікоў для міжрэгіянальных ліній бізнес-класа. Кантракт падпісалі Уладзімір Балахонаў — намеснік Начальніка Беларускай чыгункі, Філіп Бруннер — дырэктар ЗАТ «Штадлер Мінск».
Чытаць далей… -
11 студзеня 2019Беларуская чыгунка за час навагодніх і калядных святаў перавезла больш за 530 тысяч пасажыраў
Беларуская чыгунка ў перыяд з 29 снежня 2018 па 7 студзеня бягучага года перавезла 534 510 пасажыраў у цягніках з нумараванымі месцамі, што на 0,5% больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
Чытаць далей… -
11 студзеня 2019Беларуская чыгунка цягніком міжрэгіянальных ліній бізнес-класа № 731/732 Мінск—Гродна перавезла амаль 9 тысяч пасажыраў
З 9 снежня 2018 г. паміж Минскам і Гродна штодзённа пачаў курсіраваць новы цягнік міжрэгіянальных ліній бізнес-класа № 731/732. На дадзеным маршруце ён робіць тры прыпынкі: у Мастах, Лідзе і Маладзечне. Час цягніка ў пуці складае 4 гадзіны.
Чытаць далей… -
10 студзеня 2019Новая паслуга Беларускай чыгункі для грузавых чыгуначных перавозак
Беларуская чыгунка ўвяла ў прамысловую эксплуатацыю мабільнае прылажэнне для апавяшчэння карыстальнікаў і падсістэму для мабільных платформаў аўтаматызаванай сістэмы электроннага афармлення і суправаджэння перавозак грузаў з выкарыстаннем электроннага лічбавага подпісу.
Мабільныя лічбавыя рашэнні — мабільная падсістэма аўтаматызаванай сістэмы «Электронная перавозка» (АС «Электронная перавозка») і спецыялізаванае мабільнае прылажэнне «S2 Mobile» — распрацаваны спецыялістамі Цэнтра абароны інфармацыі Беларускай чыгункі. Дзякуючы гэтым рашэнням ўсе ўдзельнікі грузавых чыгуначных тэхпрацэсаў атрымалі магчымасць электроннага афармлення і суправаджэння перавозак грузаў па лічбавым беспапяровым тэхналогіям, заснаваным на выкарыстанні юрыдычна значных электронных дакументаў.
Чытаць далей… -
10 студзеня 2019Беларуская чыгунка падвяла вынікі ўдзелу ў навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»
З 10 снежня 2018 года па 11 студзеня 2019 года прадстаўнікі арганізацый Беларускай чыгункі і Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў наведалі больш за 50 розных устаноў ва ўсіх рэгіёнах Беларусі: дзіцячыя дамы, дашкольныя ўстановы, школы, сацыяльна-педагагічныя цэнтры, пабывалі ў гасцях у шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў.
Чытаць далей… -
09 студзеня 2019Відэанавіны Беларускай чыгункі, студзень 2019 (Выпуск 97)
Сення ў выпуску:
— Удзячнасць за працу. Лепшых перадавікоў магістралі адзначылі галіновымі ўзнагародамі;
-
04 студзеня 2019На Беларускай чыгунцы ў 2018 годзе на 8,7% узраслі перавозкі пасажыраў цягнікамі гарадскіх ліній
Беларуская чыгунка у 2018 годзе цягнікамі гарадскіх ліній перавезла амаль 3,8 млн пасажыраў. Гэта на 8,7% больш, чым у 2017 годзе. Пасажыраабарот у гарадскіх зносінах узрос на 6,5% і склаў каля 89 млн пас-км.
З выкарыстаннем аплаты праезду ў цягніках гарадскіх ліній з дапамогай смарт-карт з транспартнымі тарыфнымі адзінкамі у 2018 годзе перавезена амаль 13,4 тысячы пасажыраў.
Чытаць далей… -
04 студзеня 2019Турыстычны цэнтр «Дартур» Беларускай чыгункі ў конкурсе «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» 2018 года стаў пераможцам адразу ў дзвюх намінацыях
У адпаведнасці з пастановай Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь №76 ад 29 снежня 2018 года Турыстычны цэнтр «Дартур» Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі прызнаны лаўрэатам конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» у намінацыях «Паслугі насельніцтву» і «Паслугі насельніцтву» «Лепшы ў рэгіёне» з турыстычным праектам «Падарожжа ў Маёнтак Дзеда Мароза» на навагоднім цягніку па маршруце Мінск—Брэст—Мінск.
Гэта спецыяльны маршрут выхаднога дня, які разлічаны для турыстаў у навагоднія, калядныя святы, а таксама на перыяд зімовых канікул у школьнікаў. Ён пралягае з Мінска ў маёнтак Дзеда Мароза ў Нацыянальным парку «Белавежская пушча».
Чытаць далей… -
04 студзеня 2019На БЧ у снежні 2018 гады кожны чацвёрты білет прададзены праз Інтэрнэт
У снежні 2018 года ўдзельная вага продажу білетаў праз Інтэрнэт (ад агульнай колькасці праязных дакументаў, аформленых праз АСК «Экспрэс» у білетных касах БЧ) склала 25,1%. Гэта значыць кожны чацвёрты білет, рэалізаваны на цягнікі з нумараванымі месцамі, — электронны.
Усяго ў 2018 годзе паслугай куплі білетаў анлайн скарысталіся амаль 2,6 млн грамадзян. Гэта на 22,4% больш, чым у 2017 годзе.
Чытаць далей…