Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка вызначыла асноўныя напрамкі сваёй дзейнасці па развіцці міжнароднага супрацоўніцтва у 2019 годзе

24 студзеня 2019

Беларуская чыгунка у 2019 годзе будзе развіваць міжнароднае супрацоўніцтва па розных напрамках.

Прыярытэтным для дарогі будзе вырашэнне пытанняў па павелічэнню аб'ёмаў міжнародных грузавых чыгуначных перавозак, уключаючы арганізацыю перавозак паскоранымі кантэйнернымі цягнікамі з выкарыстаннем магчымасцей транспартна-лагістычных магчымасцей дзяржаўнага прадпрыемства «Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр» Беларускай чыгункі, яго кампаній, заснаваных за мяжой, а таксама і магчымасцей «ОТЛК ЕРА». Будзе працягвацца работа па развіцці перавозак у зносінах Кітай—Еўропа—Кітай, а таксама Кітай—Беларусь—Кітай і супрацоўніцтва з рэзідэнтамі Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень» у транспартна-лагістычнай сферы і ў арганізацыі перавозак у міжнародных зносінах. Працягнецца прэзентацыя транспартна-лагістычных магчымасцей Беларускай чыгункі.

Важным напрамкам з'яўляецца ўдзел дарогі ў арганізацыі і правядзенні шэрагу міжнародных канферэнцый, форумаў і выставак.

У бягучым годзе БЧ правядзе ў г. Мінску Міжнародную канферэнцыю на тэму: «Рынак чыгуначных паслуг, лагістыка, экспедзіраванне, тарыфы» з удзелам экспедытарскіх арганізацый. Мерапрыемства будзе арганізавана ў рамках Беларускага транспартнага тыдня. Таксама БЧ плануе ўдзел у 11 Балтыйскім транспартам форуме (Калінінград), у 6-й міжнароднай канферэнцыі транспартна-лагістычнай галіны «Выклікі глабальных транспартных зносін» у г. Рызе (Латвія).

Працягнецца супрацоўніцтва з чыгуначнымі кампаніямі замежных дзяржаў у рамках дзейнасці Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці (ЦСЖТ), Арганізацыі супрацоўніцтва чыгунак (АСЧ), Міжнароднага саюза чыгунак (МСЧ), Міжнароднай асацыяцыі «Каардынацыйны Савет па Транссібірскіх перавозках» (КСТП) па пытаннях павышэння канкурэнтаздольнасці чыгуначнага транспарту, удасканалення міжнародных грузавых і пасажырскіх перавозак.

Так, у сакавіку ў Варшаве з удзелам БЧ пройдзе шостая сесія Міжнароднай канферэнцыі па прыняцці тэксту Канвенцыі аб прамых міжнародных чыгуначных зносінах. У красавіку ў Рэспубліцы Карэя дарога прыме ўдзел у рабоце XXXIV пасяджэння Канферэнцыі Генеральных дырэктараў (адказных прадстаўнікоў чыгунак АСЧ). У маі ў г. Хельсінкі (Фінляндыя) — у 70-м пасяджэнні Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці. У чэрвені ў Рэспубліцы Узбекістан дэлегацыя беларускай магістралі будзе ўдзельнічаць у рабоце XLVII сесіі Нарады Міністраў АСЧ, а таксама ў 28-й Еўрапейскай рэгіянальнай і 94-й Генеральнай асамблей Міжнароднага саюза чыгунак.

У верасні ў г Гданьску (Польшча) з удзелам БЧ пройдзе пятае пасяджэнне Сумеснай рабочай групы па перавозках кантэйнернымі цягнікамі ў зносінах Кітай—Еўропа. А ў Рэспубліцы Таджыкістан — 3 Міжнародны пасажырскі форум у рамках Савета па чыгуначным транспарце.

У 4 квартале бягучага года БЧ будзе ўдзельнічаць у 71-м пасяджэнні Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці і XXVIII Пленарным пасяджэнні Міжнароднай асацыяцыі «Каардынацыйны Савет па Транссібірскіх перавозках».

Вялікая ўвага будзе нададзена арганізацыі і правядзенні тэматычных Круглых сталоў у г. Маскве (Расійская Федэрацыя) і г. Калінінградзе (Расійская Федэрацыя). У планах дарогі — арганізацыя Круглага стала ў г. Франкфурт-на-Майне (Германія).

Дарога працягне актыўнае развіццё двухбаковага і шматбаковага супрацоўніцтва з чыгуначнымі адміністрацыямі Расіі, Казахстана, Латвіі, Літвы Украіны, Польшчы.

Прыярытэтным для Беларускай чыгункі будзе вырашэнне пытанняў, накіраваных на прыцягненне дадатковых аб'ёмаў перавозак грузаў, развіццё пасажырскіх перавозак, правядзенне ўзгодненай і канкурэнтаздольнай тарыфнай палітыкі, прымяненне электронных юрыдычна значных перавозачных дакументаў пры арганізацыі перавозак у міжнародных зносінах, узгадненне сумесных дзеянняў, накіраваных на развіццё інфраструктуры памежных чыгуначных участкаў на асноўных напрамках пасажыра-і грузапатокаў.

У планах дарогі далейшае развіццё супрацоўніцтва з замежнымі кампаніямі-вытворцамі чыгуначнага рухомага саставу, тэхнікі, абсталявання энерга- і рэсурсазберагальных тэхналогій, а таксама рэалізацыі інвестыцыйных праектаў.

Адным з важных напрамкаў міжнароднай дзейнасці стане ўдзел у міжнародных выставах.

У красавіку БЧ прадставіць свой транзітны патэнцыял на Міжнароднай спецыялізаванай выстаўке «ТрансРасія 2019», якая пройдзе ў Маскве. У чэрвені — у Мюнхене (Германія) у выстаўке па лагістыцы, тэлематыцы і транспарце «Transport Logistic 2019».

У апошнія гады Беларуская чыгунка актыўна абнаўляе свой рухомы састаў. У сувязі з чым актуальным з'яўляецца ўдзел у VII Міжнародным чыгуначным салоне тэхнікі і тэхналогій «ЭКСПА 1520», які пройдзе ў Маскве (г. Щэрбінка) на тэрыторыі Эксперыментальнага кальца ААТ «ВНІІЖТ». Традыцыйна на выстаўке ўяўляюцца найноўшыя ўзоры цягавага і рухомага саставу расійскай і замежнай вытворчасці.

У планах дарогі таксама ўдзел у верасні ў г. Гданьску (Польшча) у 13-й Міжнароднай выстаўке чыгуначнай прамысловасці «ТРАКО 2019», а ў кастрычніку ў выстаўке лагістыкі і транспарту «China (Shenzhen) International Logistics and Transportation Fair» (CILF), якая пройдзе ў г. Шэньчжэнь (Кітай).

Штогод у кастрычніку БЧ прымае актыўны ўдзел у мерапрыемствах Беларускага транспартнага тыдня і выстаўке «Транспарт і лагістыка 2019» у Мінску.

Для Беларускай чыгункі галоўная мэта ўдзелу ў выстаўках — рэклама сваіх паслуг з мэтай прыцягнення дадатковых грузапатокаў, а таксама магчымасць прамога дыялогу з патэнцыяльнымі кліентамі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год