Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка за час навагодніх і калядных святаў перавезла больш за 530 тысяч пасажыраў

11 студзеня 2019

Беларуская чыгунка ў перыяд з 29 снежня 2018 па 7 студзеня бягучага года перавезла 534 510 пасажыраў у цягніках з нумараванымі месцамі, што на 0,5% больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Так, цягнікамі міжрэгіянальных ліній перавезена 276 665 пасажыраў, цягнікамі рэгіянальных ліній бізнес-класа скарысталіся 41 374 пасажыра, а цягнікамі міжнародных ліній — 216 471 пасажыр.

У цяперашні час для арганізацыі перавозкі пасажыраў Беларуская чыгунка мае парк з 1307 пасажырскіх вагонаў лакаматыўнай цягі, 196 адзінак маторвагоннага рухомага саставу. У апошнія гады парк БЧ папоўніўся 18 сучаснымі электрацягнікамі гарадскіх, рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній і 13 дызель-цягнікамі ДП1, ДП3.

Да 2021 года плануецца закупіць яшчэ 10 сучасных электрацягнікоў серыі ЭП, 6 дызель-цягнікоў серыі ДП, больш за 60 пасажырскіх вагонаў.
 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год