Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

На Беларускай чыгунцы ў 2018 годзе на 8,7% узраслі перавозкі пасажыраў цягнікамі гарадскіх ліній

04 студзеня 2019

Беларуская чыгунка у 2018 годзе цягнікамі гарадскіх ліній перавезла амаль 3,8 млн пасажыраў. Гэта на 8,7% больш, чым у 2017 годзе. Пасажыраабарот у гарадскіх зносінах узрос на 6,5% і склаў каля 89 млн пас-км.

З выкарыстаннем аплаты праезду ў цягніках гарадскіх ліній з дапамогай смарт-карт з транспартнымі тарыфнымі адзінкамі у 2018 годзе перавезена амаль 13,4 тысячы пасажыраў.


Нагадаем, што дадзеная паслуга аплаты праезду ў цягніках гарадскіх ліній ўкаранёна на Беларускай чыгунцы ў красавіку 2018 года. Папоўніць смарт-карту можна ў любой чыгуначнай касе па маршруце руху цягнікоў, тэрмін выкарыстання транспартных тарыфных адзінак неабмежаваны.

Упершыню новы фармат перавозкі пасажыраў гарадскімі лініямі быў ўведзены на Беларускай чыгунцы ў 2011 годзе. Сёння цягнікі гарадскіх ліній звязваюць сталіцу Беларусі з гарадамі-спадарожнікамі Смалявічамі, Рудзенскам і Заслаўем. У планах да 2020 года арганізаваць перавозкі па маршруце Мінск—Дзяржынск.

У цяперашні час на Беларускай чыгунцы курсіруюць 35 пар цягнікоў гарадскіх ліній, якія абслугоўваюцца 6 саставамі ЭПг. Плануецца, што да 2025 года БЧ будзе закуплена яшчэ 10 цягнікоў гарадскіх ліній серыі ЭПг.

Усяго у 2018 годзе Беларускай чыгункай перавезена каля 80 млн пасажыраў, пасажыраабарот склаў 6,2 млрд пасс.-км. 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год