Карпаратыўныя навіны
Сакавік
-
29 сакавіка 2019Канструктарска-тэхнічны цэнтр Беларускай чыгункі — лаўрэат Прэміі Урада ў галіне якасці 2018 года
Прэмія Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці 2018 года прысуджана Канструктарска-тэхнічнаму цэнтру (КТЦ) Беларускай чыгункі за дасягненне значных вынікаў у галіне якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі, паслуг або работ, якія аказваюцца, укараненне інавацыйных тэхналогій і сучасных метадаў менеджменту.
Чытаць далей… -
27 сакавіка 2019Беларуская чыгунка прыме ўдзел у міжнародных выстаўках у красавіку
З 8 па 12 красавіка 2019 года Беларуская чыгунка прыме ўдзел у XXVI Міжнародным форуме па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях TIBO-2019, які пройдзе ў г. Мінску. Мерапрыемства праводзіцца ў Рэспубліцы Беларусь штогод пад патранажам Міністэрства сувязі і інфарматызацыі і ўяўляе сабой пляцоўку для абмену новымі дасягненнямі і перадавым вопытам у сферы інфармацыйных тэхналогій.
Беларуская чыгунка актыўна ўкараняе сучасныя тэхналогіі ў сегменце пасажырскіх перавозак, грузаперавозак і ўсіх бізнес-працэсаў.
Чытаць далей… -
22 сакавіка 2019Беларуская чыгунка у 2019 годзе прадоўжыць зносіны з пасажырамі ў рамках мерапрыемства «Адзіны дзень пасажыра»
У бягучым годзе першае інфармацыйнае мерапрыемства «Адзіны дзень пасажыра» пройдзе 28 сакавіка на чыгуначных вакзалах: у Мінску, Брэсце, Баранавічах, Гродна, Гомелі, Магілёве, Віцебску, Оршы з 14:00 да 17:00 гадзін.
Чытаць далей… -
15 сакавіка 2019Навіны БЧ, сакавік 2019 (102 выпуск)
-
12 сакавіка 2019Беларуская чыгунка ў перыяд сакавіцкіх святаў перавезла больш за 737 тысяч пасажыраў
З 7 па 10 сакавіка цягнікамі з нумараванымі месцамі Беларуская чыгунка перавезла больш 207 тыс. пасажыраў. З іх цягнікамі міжрэгіянальных ліній і рэгіянальных ліній бізнес-класа — 140 тыс. пасажыраў, цягнікамі міжнародных ліній — 67 тыс. пасажыраў. Цягнікамі з ненумараванымі месцамі перавезена больш за 530 тыс. пасажыраў.
Чытаць далей… -
11 сакавіка 2019Беларуская чыгунка ў Віцебску правядзе нараду па ахове працы на беларускай магістралі
20—21 сакавіка ў Віцебску адбудзецца нарада па ахове працы на Беларускай чыгунцы на тэму: «Актуальныя пытанні і сучасная эканоміка аховы працы ва ўмовах удасканалення заканадаўчага рэгулявання».
Нарада пройдзе пад кіраўніцтвам галоўнага інжынера Беларускай чыгункі Валерыя Шубадзёрава.
Сярод удзельнікаў мерапрыемства — спецыялісты па ахове працы Беларускай чыгункі, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў Рэспублікі Беларусь. Таксама ў нарадзе прымуць удзел прадстаўнікі чыгуначных адміністрацый з Расіі, Казахстана, Літвы з мэтай абмену вопытам арганізацыі работы па ахове працы.
Чытаць далей… -
07 сакавіка 2019Дарагія жанчыны!
Дарагія жанчыны!
Прыміце шчырыя віншаванні з самым яркім, цёплым вясновым святам — Днём жанчын!
Чытаць далей… -
06 сакавіка 2019Беларуская чыгунка запусціла новы рэгулярны кантэйнерны цягнік па маршруце Беларусь—Румынія
5 сакавіка на станцыі Ганцавічы адбылося ўрачыстае адпраўленне пілотнага цягніка. Новы кантэйнерны цягнік з экспартнай прадукцыяй прадпрыемстваў лясной галіны адправіўся са станцыі Ганцавічы ў адрас грузаатрымальнікаў — буйной румынскай кампаніі. У састаў цягніка ўключаны 124 кантэйнера, якія размяшчаюцца на 31 спецыялізаванай фітынгавай платформе (па 4 кантэйнера на кожнай). Для перавозкі дадзенай прадукцыі выкарыстоўваюцца кантэйнеры падвышанай ёмістасці тыпу «Open Top».
Чытаць далей… -
05 сакавіка 2019Відэанавіны Беларускай чыгункі, сакавік 2019 (Выпуск 101)
-
04 сакавіка 2019Беларуская чыгунка і АТ «РЖД Лагістыка» развіваюць транзітныя сэрвісы чыгуначных перавозак
Беларуская чыгунка ў асобе дзяржаўнага прадпрыемства «Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр» (БТЛЦ) сумесна з АТ «РЖД Лагістыка» у 2019 годзе маюць намер актыўна працягнуць развіццё транзітных кантэйнерных перавозак. Рашэнне аб узаемавыгадным супрацоўніцтве замацавана ў адпаведным Мемарандуме, які быў падпісаны на міжнароднай транспартна-лагістычнай выстаўке SILF-2018 у горадзе Шэньчжэнь (Кітай).
Чытаць далей… -
01 сакавіка 2019З 1 сакавіка Беларуская чыгунка пачала прадстаўленне інфармацыі пасажырам з адзінага Кантакт-цэнтра
З 1 сакавіка Беларуская чыгунка прадстаўляе кругласутачна даведачную інфармацыю і аказвае падтрымку пасажырам у вырашэнні ўсіх пытанняў, звязаных з пасажырскімі перавозкамі, з Кантакт-цэнтра.
Афіцыйнае адкрыццё Кантакт-цэнтра БЧ адбылося ў ліпені 2018 года ў г. Магілёве. Работы па далучэнні па адзіным нумары 105 абласцей Беларусі працягваліся да цяперашняга часу. На завяршальным этапе на абслугоўванне Кантакт-цэнтрам пераведзены абаненты г. Мінска. Цяпер з 1 сакавіка прадстаўленне даведачнай інфармацыі, браніраванне месцаў у пасажырскіх цягніках на тэрыторыі ўсёй рэспублікі ажыццяўляецца для абанентаў усіх аператараў сувязі.
Чытаць далей… -
01 сакавіка 2019Фірменны цягнік «Беларусь» № 2/1 Мінск—Масква адправіўся 28 лютага з абноўленай платформы станцыі Мінск-Пасажырскі
Беларуская чыгунка завяршыла рамонтныя работы на першай пасажырскай платформе Мінскага чыгуначнага вакзала, у выніку якіх было заменена пакрыццё, створана безбар'ернае асяроддзе для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі і ўдасканалена сістэма асвятлення. Таксама над платформай устаноўлены алюмініевыя панэлі айчыннай вытворчасці, на якіх нанясенне фарбы выканана з ужываннем сучасных тэхналогій.
Чытаць далей…