Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прыме ўдзел у міжнародных выстаўках у красавіку

27 сакавіка 2019

З 8 па 12 красавіка 2019 года Беларуская чыгунка прыме ўдзел у XXVI Міжнародным форуме па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях TIBO-2019, які пройдзе ў г. Мінску. Мерапрыемства праводзіцца ў Рэспубліцы Беларусь штогод пад патранажам Міністэрства сувязі і інфарматызацыі і ўяўляе сабой пляцоўку для абмену новымі дасягненнямі і перадавым вопытам у сферы інфармацыйных тэхналогій.

Беларуская чыгунка актыўна ўкараняе сучасныя тэхналогіі ў сегменце пасажырскіх перавозак, грузаперавозак і ўсіх бізнес-працэсаў.

У бягучым годзе на выстаўке «ТІБО-2019» у рамках экспазіцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Беларуская чыгунка прадставіць шэраг распрацовак. Будзе дэманстравацца адзіны раздзел «Паслугі пасажырам» з поўным спектрам паслуг, уключаючы продаж электронных праязных дакументаў на цягнікі ўсіх катэгорый, а таксама дадатак па продажы праязных дакументаў для мабільных прылад.

Таксама ўласныя распрацоўкі прадставіць Канстуктарска-тэхнічны цэнтр (КТЦ) Беларускай чыгункі.

Адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці КТЦ з'яўляецца стварэнне, укараненне, абслугоўванне і развіццё на палігоне дарогі аўтаматызаваных сістэм, праграмна-тэхнічных комплексаў, тэхналогій і тэхнічных сродкаў па арганізацыі перавозачнага працэсу і забеспячэнні бяспекі руху на аснове сучасных дасягненняў у галіне мікраэлектронікі і інфармацыйных тэхналогій. Асаблівасцю сістэм, якія ствараюцца і ўкараняюцца КТЦ,  з'яўляецца прадуманае цеснае ўзаемадзеянне асобных аўтаномных элементаў, якое дазваляе дасягнуць максімальнай эфектыўнасці пры аўтаматызацыі, што практычна немагчыма пры выкарыстанні сістэм розных распрацоўшчыкаў.

Спецыялісты КТЦ прадэманструюць на выстаўке сістэму дыспетчарскай цэнтралізацыі «Нёман», «Днепр», інфармацыйна- вымяральную сістэму «Бярэзіна», сістэму кантролю тэхнічнага стану сродкаў аўтаблакіроўкі «Дзісна», шматкарыстальніцкую дарожную сістэму (МДС) па аналізе стану бяспекі руху з мэтай прыняцця мер па папярэджанні парушэнняў, а таксама аўтаматызаваныя сістэмы «Мятролаг», «Кантроль ведаў».

Беларуская магістраль неаднаразова з'яўлялася удзельнікам выстаўкі. Да прыкладу, у 2012 годзе Інтэрнэт-праект БЧ «150 гадоў Беларускай чыгунцы» (www.150let.rw.by) перамог у намінацыі «Арыгінальны Інтэрнэт-рэсурс» у конкурсе «Інтэрнэт-прэмія міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі «ТІБО-2012». Інтэрнэт-праект уяўляе сабой прома-сайт з 5 асноўных раздзелаў, якія раскрываюць асноўныя вехі развіцця чыгуначнай галіны, прысвечаны гісторыі ўзнікнення і развіцця чыгунак на тэрыторыі Беларусі. Ён арыентаваны на шырокую мэтавую аўдыторыю — як на аматараў і знаўцаў гісторыі чыгуначнага транспарту, так і на простых карыстальнікаў сеткі Інтэрнэт.

Адным з важных напрамкаў міжнароднага супрацоўніцтва Беларускай чыгункі у 2019 годзе з'яўляецца ўдзел у міжнароднай спецыялізаванай выстаўке «ТрансРасія-2019», дзе чыгунка прэзентуе свой транзітны патэнцыял.

Міжнародная спецыялізаваная выстаўка «ТрансРасія-2019» пройдзе з 15 па 17 красавіка ў г Краснагорску (Расійская Федэрацыя).

«ТрансРасія» на працягу многіх гадоў утрымлівае пазіцыі найбуйнейшага ва Усходняй Еўропе мерапрыемства па транспарце і лагістыцы.

Для Беларускай чыгункі галоўная мэта ўдзелу ў выстаўке — рэклама сваіх паслуг з мэтай прыцягнення дадатковых грузапатокаў, магчымасць прамога кантакту з патэнцыяльнымі кліентамі.

Выкарыстоўваючы пляцоўку выстаўкі, спецыялісты беларускай магістралі правядуць шэраг сустрэч з прадстаўнікамі чыгуначных транспартных і экспедытарскіх кампаній Расіі, Латвіі, Літвы, Казахстана па развіццю транзітных перавозак. Будзе нададзена ўвага кантэйнерным перавозках. На стэндзе прадставяць інфармацыйна-рэкламныя матэрыялы аб паслугах магістралі, тэхнічнага і тэхналагічнага патэнцыялу перагрузачных магутнасцяў, тарыфнай палітыцы.

Таксама свае магчымасці прадэманструе на выстаўке дзяржаўнае прадпрыемства «Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр Беларускай чыгункі». Яно аказвае поўны комплекс транспартна-экспедыцыйных паслуг.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год