Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка развівае уязны турызм і папулярызуе падарожжа па чыгунцы

28 сакавіка 2019

Турыстычны цэнтр «Дартур» Беларускай чыгункі з мэтай развіцця ўязнога турызму і папулярызацыі падарожжаў па чыгунцы арганізуе экскурсійны праект «Цягнiком у Беларусь».

На працягу 2019 года запланаваны прыём турыстаў у Беларусь з розных куткоў Расіі. У іх ліку работнікі ААТ «Расійскія чыгункі». Спецыялісты Турыстычнага цэнтра «Дартур» Беларускай чыгункі распрацавалі трохдзённыя і пяцідзённыя праграмы знаходжання ў нашай краіне. Праект прадугледжвае прыбыццё груп турыстаў на цягніках з Расіі ў Беларусь.

У дні вясновых канікул з 25 па 28 сакавіка арганізаваны прыём школьных груп дзяцей. У рамках праграмы дзеці пазнаёміліся з гістарычнымі помнікамі і славутасцямі нашай краіны, наведалі Нацыянальную бібліятэку, музей Вялікай Айчыннай вайны, пабывалі ў мемарыяльных комплексах «Хатынь» і «Курган Славы». Таксама наведалі самыя вядомыя памятныя мясціны Беларусі, уключаныя ЮНЭСКА ў спіс Сусветнай культурнай спадчыны — Мірскі замак і палацава-паркавы комплекс у г. Нясвіжы. Акрамя таго, хлопцы на цягніку здзейснілі падарожжа ў Брэст — пабывалі ў музеі чыгуначнай тэхнікі, Мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць — герой».

Усяго ў рамках праекта у 2019 годзе Беларусь плануюць наведаць парадку пяцісот турыстаў з розных рэгіёнаў Расіі.

Больш падрабязная інфармацыя аб турыстычных паслугах Беларускай чыгункі размешчана на афіцыйным сайце дарогі www. rw.by у раздзеле «Турызм і адпачынак».

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год