Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка і АТ «РЖД Лагістыка» развіваюць транзітныя сэрвісы чыгуначных перавозак

04 сакавіка 2019

Беларуская чыгунка ў асобе дзяржаўнага прадпрыемства «Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр» (БТЛЦ) сумесна з АТ «РЖД Лагістыка» у 2019 годзе маюць намер актыўна працягнуць развіццё транзітных кантэйнерных перавозак. Рашэнне аб узаемавыгадным супрацоўніцтве замацавана ў адпаведным Мемарандуме, які быў падпісаны на міжнароднай транспартна-лагістычнай выстаўке SILF-2018 у горадзе Шэньчжэнь (Кітай).

Вынікам сумеснай работы БТЛЦ і ААТ «РЖД Лагістыка» у 2019 годзе стала адпраўка ў лютым бягучага года з тэрмінала г. Чэнду (Кітай) 4 кантэйнерных цягнікоў з машынакамплектаў для зборачнай вытворчасці на заводзе СЗАТ «БелДжы» у г. Барысаве (Беларусь). Маршрут цягніка пралягае праз Кітай, Манголію, Расію, Беларусь і прыбывае на канцавую станцыю за 14 сутак, што ў некалькі разоў хутчэй, чым дастаўка па моры. Сумесная праца па развіцці сухапутнага маршруту кантэйнернага цягніка з машынакамплектаў на завод «БелДжы» працягнецца. Плануецца, што да канца 2019 года кантэйнерныя цягнікі будуць адпраўляцца на пастаяннай аснове.

Таксама ў цяперашні час Беларускай чыгункай і ААТ «РЖД Лагістыка» прапрацоўваецца пытанне па рэалізацыі сэрвісу паскоранай дастаўкі дробных партый грузаў у багажных вагонах RailJet і арганізацыя на рэгулярнай аснове такіх перавозак на маршруце Пекін-Масква-Мінск усяго за 8 сутак.

Яшчэ адным важным напрамкам супрацоўніцтва з'яўляецца праект па задзейнічанні ТЛЦ «Калядзічы» (г. Мінск) у якасці лагістычнага хаба для апрацоўкі кітайскіх грузапатокаў, якія ідуць у Еўропу. У гэтых і іншых праектах кампаніі плануюць сумесна выкарыстоўваць парк вагонаў для арганізацыі перавозак. А таксама праводзіць сумесную працу па развіцці транзітных кантэйнерных перавозак праз памежныя пераходы Брэст—Цярэспаль, Свіслач—Семянуўка і Брузгі—Кузніца Беластоцкая пры ўдзеле дзяржаўнага прадпрыемства «БТЛЦ».

Супрацоўніцтва Беларускай чыгункі з АТ «РЖД Лагістыка» дазволіць даць дадатковы імпульс развіццю чыгуначных перавозак у сваіх краінах і палепшыць сэрвіс для кліентаў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год